«На жаль, да сёньняшняга дня няма канкрэтных вынікаў з перадачай справы ў суд, — сказаў Дайнюс Жалімас, якога цытуе BPN. —Хоць, я часам не разумею, чаго яшчэ тут не хапае. Абгрунтаваць, што гэта дзяржаўная палітыка? Шырокамаштабнасьць і сыстэмнасьць пэўных дзеяньняў — таксама, па-мойму, тут дадзеных хапае. Што прысуды выносяцца за выкарыстаньне канстытуцыйных правоў?» — дадаў ён.
Гаворачы пра палітычна матываваныя прысуды ў Беларусі, Жалімас таксама ўказаў на адсутнасьць спаборнасьці бакоў і ў цэлым аб’ектыўнага разгляду спраў у судах, правядзеньне закрытых паседжаньняў. Падобныя прысуды, падкрэсьліў ён, з пункту гледжаньня міжнароднага права зьяўляюцца адвольнымі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская: сабрана ўжо больш за 18 тысяч доказаў злачынстваў рэжыму ЛукашэнкіПаводле зьвестак Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня, па фактах катаваньняў і гвалту ў адносінах да беларусаў, а таксама грамадзян Польшчы на тэрыторыі Беларусі ў рамках унівэрсальнай юрысдыкцыі ў Польшчы вядзецца больш за дзясятак крымінальных спраў.
Падобныя справы расьсьледуюцца таксама ў Літве, Нямеччыне і Чэхіі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польскі адвакат расказаў, як ідзе сьледзтва ў рамках крымінальнай справы аб злачынствах супраць чалавечнасьці ў Беларусі