Буйная горадзенская мясаперапрацоўчая кампанія «Квінфуд» (уладальнік гандлёвай маркі «Гродфуд») яшчэ ў красавіку 2022 году зьмяніла ўладальніка, заўважыў Office Life. Вядома пра гэта стала толькі цяпер. Гэта адбылося да зьяўленьня сьпісу актываў, выхад зь якіх іншаземцам забаронены.
З пачатку 2010-х кампаніяй валодаў адзіны літоўскі мільярдэр Нерыюс Нума, прэзыдэнт VP Group і асноўны ўладальнік сеткі Maxima. У 2020 годзе яго багацьце ацэньвалася ў 2,5 млрд эўра.
«Квінфуд» існуе з 2003 году, раней гэта была даччыная структура беластоцкага холдынгу Mispol. Прадпрыемства вырабляе мясныя кансэрвы, якія прадаюцца ў тым ліку ў расейскіх сетках.
З красавіка мінулага году 100-працэнтным уласьнікам «Квінфуду» стаў беларускі прадпрымальнік Валер Загорскі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фінская кампанія Olvi адмовілася ад продажу «Лідзкага піва» і сплаціць шматмільённы штраф КДК ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У літоўскім IT-сэктары зьявілася ўжо другая кампанія зь беларускімі каранямі, якая мае звыш тысячы супрацоўнікаў