Новы суд над палітзьняволенай Палінай Шарэндай-Панасюк можа пачацца 16 траўня
«Злосьць, боль і роспач. Паліну ізноў будуць судзіць», — паведаміў у Фэйсбуку яе муж Андрэй Шарэнда.
Новую крымінальную справу на Паліну Шарэнду-Панасюк завялі па ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэксу («Злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы»). Арыенціровачна, новы суд над Палінай пачнецца 16 траўня ў судзе Рэчыцкага раёну, удакладніў Андрэй Шарэнда.
Паводле яго, Паліну Шарэнды-Панасюк мусілі вызваліць 6 жніўня 2023 году, і «дзеці нават пачалі рыхтаваць падарункі для мамы», але «цяпер усе тэрміны сьцёрліся».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Паліну ня выпусьцяць». Вялікая размова з Андрэем Шарэндам- Грамадзкую актывістку зь Берасьця Паліну Шарэнду-Панасюк затрымалі 3 студзеня 2021 году.
- 9 чэрвеня 2021 году яе асудзілі на два гады пазбаўленьня волі, абвінаваціўшы ў прымяненьні гвалту ў дачыненьні да міліцыянтаў і іх абразе, а таксама ў абразе Аляксандра Лукашэнкі.
- У красавіку 2022 году Паліну Шарэнду-Панасюк зноў судзілі — у выніку яна атрымала яшчэ адзін год калёніі за «Злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньнем адміністрацыі папраўчай установы» (ч. 2 арт. 411 КК). Паліна была першай палітзняволенай жанчынай у Беларусі, асуджанай па гэтым артыкуле.
- Паліну Шарэнду-Панасюк утрымліваюць у 24-й жаночай калёніі ў Зарэччы, гэта паміж Гомлем і Рэчыцай. Як казаў раней Свабодзе Андрэй Шарэнда, на ягоную жонку «фізычна і псыхалягічна ціснуцьм у калёніі.
- На волі Паліну чакаюць два няпоўнагадовыя сыны.
Былая намесьніца старшыні АГП Антаніна Кавалёва выйшла на волю
Экс-старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Антаніна Кавалёва выйшла на волю. Прэс-служба АГП раніцай 22 красавіка апублікавала яе фота па вызваленьні.
Антаніну Кавалёву, старшыню АГП Мікалая Казлова і кіраўніцу менскай гарадзкой партыйнай арганізацыі Аксану Аляксееву затрымалі 27 ліпеня 2022 года.
3 лістапада 2022 году суд Першамайскага раёну Менску прысудзіў Кавалёвай 1 год пазбаўленьня волі, Аляксеевай — 1,5 года, Казлову — 2,5 года. Усіх траіх асудзілі паводле арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) — за ўдзел у пратэстным маршы 23 жніўня 2020 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вырак Мікалаю Казлову і іншым лідэрам АГП пакінулі бязь зьменаўАдвакат Максім Знак амаль не выходзіць з ШЫЗА
Палітвязень Максім Знак, які знаходзіцца ў папраўчай калёніі №3 у Віцебскай вобласьці, з лютага амаль не выходзіць са штрафнога ізалятара, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Ягонай жонцы ў адміністрацыі пацьвердзілі, што цяпер яго таксама ўтрымліваюць у ШЫЗА. Пры гэтым у сьнежні палітвязьня адправілі ва ўстанову камэрнага тыпу, дзе зьняволеныя маюць права рабіць пакупкі ўсяго на 32 рублі ў месяц, атрымліваць адну бандэроль на працягу паўгода і выходзіць на шпацыр на 30 хвілінаў.
Адвакат штаба палітыка Віктара Бабарыкі Максім Знак асуджаны па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі на 10 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Знайсьці адваката для палітвязьня амаль нерэальна». Юрыст камэнтуе «зьнікненьне» вядомых палітычных зьняволеных