Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: Паліну Шарэнду-Панасюк утрымліваюць у ШЫЗА


Паліна Шарэнда-Панасюк. Архіўнае фота
Паліна Шарэнда-Панасюк. Архіўнае фота

У Беларусі 1450 палітвязьняў, паводле дадзеных «Вясны». Іншыя праваабарончыя ініцыятывы заяўляюць, што палітычных зьняволеных нават больш.

Палітзьняволеную актывістку Паліну Шарэнду-Панасюк працягваюць утрымліваць у ШЫЗА, паведаміў яе муж Андрэй Шарэнда:

«Паліна ў ШЫЗА з 13 студзеня. На 21 лютага няма зьвестак, што Паліна адтуль выйшла. Магчыма, тэрмін пакараньня карцэрам быў прадоўжаны далей. Гэта мінімум 40 сутак бесьперапынных катаваньняў холадам, голадам і адсутнасьцю сну.

Жанчыны, якія сядзелі раней у ПК-24, кажуць, што вытрымаць больш за дзесяць дзён у мясцовым ШЫЗА ўзімку проста немагчыма. У маразы камэра цалкам прамярзае і пакрываецца шэраньню. Холад і адсутнасьць нармальнага харчаваньня ператварае кожную хвіліну знаходжаньня там у невыносную пакуту».

  • Раней супраць Паліны завялі чарговую крымінальную справу паводле арт. 411 КК, па якім яе летась ужо асудзілі: да 2 гадоў зьняволеньня дадалі яшчэ адзін год. У кастрычніку Паліну зьмясьцілі на паўгода ў ПКТ, дзе рэгулярна зьмяшчаюць у ШЫЗА. Суткі там ня ўлічваюцца ў тэрмін ПКТ.

Фігурант «пінскай справы» Алег Рубец правёў 60 сутак у ШЫЗА

Два з паловай месяцы ад Алега Рубца не было лістоў і званкоў, паведаміла яго маці Тацяна Собалева.

«Высьветлілася прычына, ён 60 сутак правёў у ШЫЗА. Нарэшце сёньня прыйшоў караценькі ліст... Дзякуй Богу!

26 лютага ў Алега дзень нараджэньня, яму споўніцца 21 год, гэта трэці яго дзень нараджэньня за кратамі. Цяпер у Жодзіне ёсьць праблемы зь лістамі, нават ад блізкіх сваякоў лісты затрымліваюць на тыдзень і больш. Але ёсьць выйсьце, гэта адправіць віншавальную тэлеграму... Падтрымайце Алега, няхай ведае, што ён не забыты! Для яго пасьля двух месяцаў, якія праседзеў у ШЫЗА, у адзіночцы, зараз гэта самы лепшы падарунак і падтрымка», — напісала Тацяна.

  • Алега затрымалі 10 жніўня 2020 году за ўдзел у масавых беспарадках у ноч з 9 на 10 жніўня ў Пінску (ч. 2 арт. 293 КК). Пры затрыманьні хлопца моцна пабілі. 30 красавіка Рубцу прысудзілі 5,5 года калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG