Пры гэтым зьняволеныя жынчыны мусяць дадаткова працаваць без аплаты, калі не выпрацоўваюць норму, піша сайт «Медыязона».
Курткі для сілавікоў
У гомельскай жаночай калёніі знаходзіцца швейная фабрыка — «адзін зь вядучых беларускіх вытворцаў спэцыяльнага, працоўнага і форменнага адзеньня», гаворыцца на сайце прадпрыемства. У асноўным асуджаныя шыюць форму для бюджэтнікаў, чыноўнікаў, міліцыянтаў і вайскоўцаў, але сустракаюцца і іншыя заказы — пасьцельная бялізна, курткі для буйных дзяржаўных прадпрыемстваў, мэдыцынскія касьцюмы і маскі і нават хакейная форма, расказала былая палітзьняволеная Дар’я Чульцова.
Паводле яе, палітвязьні-жанчыны працуюць менавіта тут.
У цэху працуе некалькі брыгад, у брыгадзе — каля 35 чалавек. Акрамя швачак, ёсьць лякальшчыцы і работніцы, якія абразаюць ніткі з гатовага адзеньня — як правіла, гэтым займаюцца пажылыя і людзі з інваліднасьцю па зроку.
Са слоў Чульцовай, у брыгадзе шыюць усяго некалькі чалавек — астатнія ня могуць ці ня хочуць.
«Ёсьць жанчыны, якіх садзяць за алімэнты. Ім не патрэбна гэтая праца. Яны разумеюць, што атрымаюць 20 рублёў, 15 у іх сьпішуць на алімэнты. Астатнія пяць-сем чалавек працуюць альбо каб заняць сябе, альбо хочуць хоць нешта зарабіць».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Схуднела на 20 кг, бадзёрасьці ня страціла. Што вядома пра палітзьняволеную Вікторыю Кульшу, якую ўжо двойчы асудзілі ў калёнііПыл у лёгкіх і перапрацоўкі
У швейным цэху холадна зімой і душна летам, згадвае Чульцова. Там цяжка дыхаць ад пылу, які ляціць падчас шыцьця з тканін дрэннай якасьці.
«З алергіяй наогул нельга працаваць у такіх умовах. Уяўляеце, што ў лёгкіх робіцца ў людзей, якія працуюць там гадамі?» — кажа яна.
Норма для ўсіх брыгад розная і залежыць ад вырабу. Калі зьняволеныя яе не выконваюць, адміністрацыя «крычыць і гоніць у разнарадкі» — неаплатныя дадатковыя гадзіны, расказвае Дар’я. Паводле яе, у разнарадкі асуджаных адпраўлялі часта, а некаторыя «ў разнарадках жылі».
На швейнай вытворчасьці зьняволеныя працуюць па 6 гадзін 6 дзён на тыдзень. Два разы на месяц, як правіла, зьняволеным даводзіцца працаваць і па нядзелях. Як падлічыла Чульцовай, асуджаныя перапрацоўваюць нават без уліку працоўных выходных.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Паліну ня выпусьцяць». Вялікая размова з Андрэем ШарэндамНа швейнай фабрыцы ў ПК-4 усталяваныя камэры, кантралёры пэрыядычна робяць ператрусы асабістых рэчаў, а супрацоўнікі апэратыўнага аддзела праводзяць праверкі, расказвае Дар’я.
Некаторыя зьняволеныя (або цэлыя атрады) займаюцца гаспадарчым абслугоўваньнем — працуюць у сталовай, пральні, цырульні і прыбіраюць у адміністрацыйных будынках. Дар’я Чульцова кажа, што ў жаночай калёніі праца прачкі і прыбіральніцы лічыцца прэстыжнай, таму што там больш свабоды перамяшчэньня — зьняволеныя не прымацаваныя да фабрыкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Позірк палітвязьня ні з чым не пераблытаеш». Вольга Класкоўская пра найгоршую турму, 10 этапаў, усьмешку Калесьнікавай, бутэрброды Шарэндзе ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Забаранілі наведваць царкву». Праваабаронцы паведамляюць пра ўзмацненьне ціску на палітзьняволеных у гомельскай жаночай калёніі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Варшаве здымаюць мастацкі фільм паводле гісторыі каханьня беларускіх журналістаў Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша