Спэцслужбы Расеі ўсталявалі ў краінах Эўропы сыстэму сачэньня пры дапамозе антэн на амбасадах, а высланыя з гэтых краін расейскія дыпляматы іх абслугоўвалі, сьцьвярджае ў сваім расьсьледаваньні Цэнтар «Дасье».
Больш за ўсё такіх антэн, як адзначаюць расьсьледнікі, паставілі на будынку пасольства Расеі ў Брусэлі — 17. На дахах расейскіх пасольстваў у Мадрыдзе, Бялградзе, Лісабоне, Сафіі і Нікасіі іх 10 і больш. Сумарна на 39 будынках расейскіх пасольстваў і консульстваў у Эўропе разьмешчана сама меней 182 антэны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком данецкіх сэпаратыстаў Пушыліным, спытаў: «На фронце як у нас там справы?»«На першы погляд гэта падобна да разьвітых пастоў тэхнічнай выведкі, якія выкарыстоўваюцца для перахопліваньня электрамагнітнага выпраменьваньня, напрыклад радыёперамоваў мясцовых спэцслужбаў, мабільных размоваў і гэтак далей. Такое абсталяваньне расейцы выкарыстоўваюць па ўсім сьвеце», — расказаў былы кіраўнік польскай Службы ваеннай контравыведкі (SKW ) генэрал Пётр Пыцель.
Супрацоўнікі расейскіх спэцслужбаў пад дыпляматычным прыкрыцьцём выкарыстоўвалі гэтыя антэны для радыёперахопаў спадарожнікавай і праслухоўваньня мабільнай сувязі. Многія з 400 высланых расейскіх дыпляматаў, якіх западозрылі ў рабоце на выведку, атрымалі адукацыю ў галіне радыёсувязі і кампутарнай тэхнікі. Напрыклад, у Бэльгіі такіх «дыпляматаў» было як мінімум пяць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нарвэгія высылае 15 супрацоўнікаў расейскай амбасады ў Осла«Мы ведаем, што такія апэрацыі па перахопу інфармацыі ня ёсьць нешта новае. Яны адбываюцца з пачатку халоднай вайны. І, вядома, таксама ў Брусэлі, дзе разьмешчаныя многія эўрапейскія інстытуты. Мы не павінны быць наіўнымі, гэта адбываецца і сёньня», — заявіў міністар юстыцыі Бэльгіі Вінцэнт Ван Квікенборн. Ён заўважыў, што «колькасьць абсталяваньня на дахах расейскага пасольства значная», і зьвязаў гэта з разьмяшчэньнем у Брусэлі штаб-кватэраў NATO і Эўразьвязу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Можна будзе выкарыстаць як доказы на трыбунале над Лукашэнкам». Рэакцыі на запуск Маскоўскага мэханізму адносна БеларусіРасьсьледнікі таксама сьцьвярджаюць, што расейскія амбасады сочаць ня толькі за спэцслужбамі і палітыкамі іншых краін, але і за акцыямі пратэсту супраць Крамля.
«Калі паблізу праходзяць мітынгі, расейцы могуць адсочваць тэлефонны трафік і зьбіраць зьвесткі і ідэнтыфікатары, напрыклад, нумары IMEI бліжэйшых мабільных тэлефонаў», — расказаў Frontstory былы супрацоўнік контравыведкі Вугоршчыны.
Паводле яго слоў, прынамсі ў Вугоршчыне расейцы выкарыстоўваюць гэтую тэхналёгію на поўную магутнасьць. Зьвяраючы перахоп электронных камунікацый з камэрамі відэаназіраньня пасольстваў, яны назіраюць за пратэстамі і зьбіраюць інфармацыю пра мясцовых крытыкаў і ўкраінскія групы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады Эгіпта адмовіліся вырабляць рэактыўныя снарады для РасеіЭкспэрт таксама паведаміў расьсьледнікам, што змагацца з такім праслухоўваньнем практычна немагчыма.
«Насамрэч вы нічога ня можаце зрабіць, гэта расейская тэрыторыя. Максымум — выключыць або пакінуць тэлефон дома, калі бачыце, што дах пасольства падобны да Байканура», — параіў ён.
Адзін з экспэртаў заявіў расьсьледнікам, што абсталяваньне радыёэлектроннай выведкі ў расейскіх дыппрадстаўніцтвах уваходзіць у зону адказнасьці ФСБ. Прычым тыя абслугоўваюць абсталяваньне, нават калі канкрэтнае заданьне выконваецца ў інтарэсах СВР ці ГРУ. Тэхнічны пэрсанал ФСБ, паводле яго слоў, аказвае падтрымку і чыста выведным апэрацыям.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Крэмль паведаміў, што Пуцін наведаў акупаваныя тэрыторыі Херсонскай і Запароскай абласьцей Украіны. У Кіеве адрэагавалі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністэрства спорту Ўкраіны апублікавала сьпіс беларусаў і расейцаў, якіх лічаць датычнымі да падтрымкі дыктатуры і вайны