Як паведамляецца на сайце памежнай службы Літвы, бесьпілётнік, які ляцеў у глыб літоўскай тэрыторыі, заўважылі праз сыстэму відэаназіраньня.
«Адразу ж задзейнічалі ўстаноўку для барацьбы зь бесьпілётнікамі і перакрылі ўчастак. Асоба, якая кіравала бесьпілётнікам, у вышуку», — адзначаецца ў паведамленьні.
Падчас агляду мясцовасьці таксама зь беларускімі цыгарэтамі затрымалі 25-гадовага мясцовага жыхара, які нёс 700 пачкаў цыгарэт беларускай вытворчасьці. Супраць яго склалі адміністрацыйны пратакол, яму пагражае штраф ад 5200 да 6000 эўра.
Дрон і цыгарэты часова захоўваюцца ў пункце пропуску «Пурвяны».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ніткі беларускага «бізнэсу» ў Літве: літоўскія курцы прыносяць рэжыму Лукашэнкі дзясяткі мільёнаў эўраСёлета ў студзені Літва затрымала рэкордную партыю кантрабандных цыгарэт зь Беларусі, якія перавозілі чыгункай. У ёй было 672 тысяч пачкаў нелегальных цыгарэт на суму больш за 2,5 мільёна эўра. Гэты груз зьяўляецца самай буйной кантрабандай, затрыманай літоўскімі памежнікамі з 2000 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Літве затрымалі рэкордную з 2000 году партыю кантрабандных цыгарэт зь Беларусі