Сёлета Дзень памяці пакутнікаў і герояў Галакосту будзе адзначацца зь вечара панядзелка 17 красавіка па аўторак 18 красавіка 2023 году. Афіцыйная цырымонія адкрыцьця Дня памяці ахвяраў Галакосту адбудзецца ў панядзелак 17 красавіка ў 20:00 у «Яд Вашэм» у Ерусаліме.
Прэзыдэнт Ізраіля Ісак Герцаг і прэм’ер-міністар Біньямін Нэтаньягу выступяць з прамовай на цырымоніі. Старшыня «Яд Вашэм» Дані Даян запаліць Паходню памяці. Выступяць таксама людзі, якія выжылі падчас Галакосту.
Жалобныя цырымоніі пройдуць і ў іншых краінах.
Да гэтага дня ў Менску 17 красавіка адкрыецца выстава пра ўраджэнца Беларусі Рафаэля Лемкіна, аўтара праекту канвэнцыі ААН аб генацыдзе. 18 красавіка ў Менску пройдзе акцыя памяці пакутнікаў і герояў Галакосту.
Прынамсі 680 жыхароў Беларусі атрымалі ганаровае званьне «Праведнік народаў сьвету», яны ратавалі габрэяў падчас нацыстоўскай акупацыі, рызыкуючы ўласным жыцьцём.
Сабралі, што Свабода пісала пра Галакост у Беларусі, ахвяр і герояў супраціву генацыду.
Пачатак Галакосту
У ноч з 9 на 10 лістапада 1938 году ў Бэрліне і іншых гарадах Нямеччыны, а таксама ў акупаваных Судэтах і анэксаванай Аўстрыі прайшлі габрэйскія пагромы. Пазьней гэтыя падзеі назвалі «Крыштальнай ноччу» — з прычыны аскепкаў шкла тысяч вітрынаў, выбітых у ятках і крамах, якія належалі габрэям. Гэта быў пачатак Галакосту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 80 гадоў «Крыштальнай ночы». Як пачынаўся ГалакостВа ўсходніх раёнах Беларусі падчас вайны былі адным зь месцаў, дзе пачынаўся генацыд габрэяў. Габрэяў у Беларусі падчас акуапцыі сялілі ў гета ў розных гарадах, якія потым нацысты мэтадычна зьнішчалі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Усходнія раёны Беларусі — гэта месца, дзе пачынаўся Галакост», —амэрыканскі гісторыкЗахаваліся ўспаміны тых, хто выжыў падчас зьнішчэньня габрэйскіх гета ў Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Нічога не засталося — ні людзей, ні дамоў». Шчымлівыя лісты стаўпецкіх габрэяў пра жыцьцё і ГалакостДа Другой усясьветнай вайны ў Беларусі пражывала каля 900 тысяч габрэяў. За гады акупацыі нацысты зьнішчылі тут каля 800 тысяч беларускіх і 50 тысяч эўрапейскіх габрэяў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Зямля дыхала, падысьці было страшна». Споведзь Асі Цэйтлін, якая выжыла ў шклоўскім ГалакосьцеМенскае гета — другое па велічыні ў былым СССР
На тэрыторыі Беларусі было створана 250 гета. У самым буйным — Менскім — загінула больш за 100 тысяч чалавек. Яно было адным з самых буйных ва ўсёй Эўропе, на акупаванай тэрыторыі СССР займала другое месца па колькасьці вязьняў пасьля Львоўскага, якое налічвала 136 тысяч чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінула 75 год ад зьнішчэньня Менскага гета. Чаму ў Беларусі няма музэю Галакосту? ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Тэрор супраць беларусаў падчас вайны быў жахлівы, але гэта не генацыд», — дасьледчык ГалакостуНа тэрыторыі Менскага гета ў жывых засталіся толькі 13 чалавек, якія некалькі месяцаў хаваліся ў сутарэньні дома каля габрэйскіх могілак на вуліцы Сухой і змаглі выйсьці са сховішча толькі ў дзень вызваленьня Менску ў ліпені 1944 году.
У Беларусі няма ні музэю Галакосту, ні музэю Менскага гета
У жніўні 1946 году ў Менску быў узьведзены першы ў СССР помнік загінулым габрэям «Яма» з надпісам на ідыш «Габрэям — ахвярам нацызму». У ліпені 2000 году зьявілася скульптурная кампазыцыя «Менскае гета». Пачалі зьяўляцца мэмарыяльныя знакі, невялікія помнікі па ўсёй Беларусі. Але сапраўднага, паўнавартаснага музэю, прысьвечанага ахвярам Галакосту, у Беларусі няма.
«Тое, што ў Варшаўскім гета ў красавіку 1943 году было паўстаньне, вядома ўсяму сьвету. У Варшаве ёсьць шыкоўны асобны музэй Варшаўскага паўстаньня. А што былі паўстаньні ў многіх беларускіх гета ў 1942 годзе, амаль ніхто ня ведае! Пра гэта ня пішуць у падручніках», — скрушна разважае прафэсар Ёфэ.
Паўстаньні і масавыя ўцёкі з гета былі ў Клецку, Нясьвіжы, Міры, Лахве, Кобрыні, Наваградку, Глыбокім.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бел-чырвона-белы сьцяг, немцы і Галакост. Гісторыкі з чатырох краін абмеркавалі афіцыйную прапаганду