Колькасьць загінулых ад расейскага ракетнага ўдару па жылых кварталах Славянску вырасла да 13, паранены 22 чалавекі

Падчас выратавальнай апэрацыі. Славянск, 14 красавіка

У Славянску павялічылася колькасьць пацярпелых у выніку ракетнага абстрэлу расейскіх войскаў 14 красавіка — з-пад завалаў будынка выцягнулі цела загінулай жанчыны, паведамляюць прадстаўнікі службы надзвычайных сытуацый.

Ратавальнікі паведамілі, што разабралі 153 тоны разбураных будаўнічых канструкцый. Усяго на месцы здарэньня з-пад завалаў дасталі целы сямі чалавек, дваіх удалося выратаваць.

Паводле інфармацыі Нацпаліцыі Ўкраіны пад заваламі могуць знаходзіцца яшчэ два чалавекі.

«У выніку абстрэлу гораду Славянску, які адбыўся 14 красавіка, пацярпелі 35 чалавек, у тым ліку 13 чалавек загінулі, 22 атрымалі раненьні», — дадалі ў МНС.

Славянск, 14 красавіка

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькасьць загінулых ад расейскага ракетнага ўдару ў Славянску вырасла да 11, паранены 21 чалавек

Удзень 14 красавіка расейскія войскі абстралялі жылыя кварталы Славянска. Як паведамляюць мясцовыя ўлады, месцаў паражэньня было як мінімум сем, расейскія войскі выкарыстоўвалі ракеты С-300.

Славянск, 14 красавіка 2023

Паводле зьвестак МУС, у Славянску праз расейскі ракетны ўдар пашкоджаныя 34 шматпавярховыя дамы, 20 прыватных дамоў і 12 аўтамабіляў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея нанесла ўдар па Славянску: 5 чалавек загінулі, 15 параненыя
  • З самага пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Масква адмаўляе мэтанакіраваны ўдар па мірных жыхарах, нягледзячы на наяўнасьць сьведчаньняў і доказаў гэтага.