Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць загінулых ад расейскага ракетнага ўдару ў Славянску вырасла да 11, паранены 21 чалавек


Наступствы абстрэлу Славянска ў Данецкай вобласьці, 14 красавіка 2023 году
Наступствы абстрэлу Славянска ў Данецкай вобласьці, 14 красавіка 2023 году

Колькасьць загінулых пасьля ўдару расейскімі войскамі па шматпавярховіку ў Славянску Данецкай вобласьці ўзрасла да 11 чалавек, сярод іх двухгадовае дзіця, паведамляе Донбасс.Реалии.

Паводле апошняй інфармацыі, параненыя 21 чалавек.

Паводле мэра Славянска Вадзіма Ляха, акрамя гэтага, пакуль няма інфармацыі пра жыхароў яшчэ трох кватэр.

Пашкоджаныя 34 шматпавярховыя дамы, 20 прыватных дамоў, школа, адміністрацыйны будынак, база адпачынку, крама і гаспадарчы цэнтар, паведаміў кіраўнік Данецкай абласной ваеннай адміністрацыі Павал Кірыленка.

14 красавіка расейскія войскі нанесьлі ракетны ўдар па Славянску. Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі так пракамэнтаваў абстрэл горада: «Дзяржава-зло ў чарговы раз дэманструе сваю сутнасьць. Проста сярод дня забіваючы людзей. Разбураючы, зьнішчаючы ўсё жывое», — сказана ў яго пасьце.

Агулам за 14 красавіка расейскія войскі нанесьлі 9 авіяўдараў і 19 ракетных удараў, а таксама 42 удары з рэактыўных сыстэм залпавага агню па пазыцыях УСУ і ўкраінскіх населеных пунктах, паведамляе Генштаб Узброеных сіл Украіны. У прыватнасьці, па гарадах Славянск і Краматорск нанесьлі 13 удараў з зэнітна-ракетнай сыстэмы С-300.

Паводле зводкі Генштабу, за дзень украінскія вайскоўцы адбілі 56 атак расейскіх войскаў на Данбасе, на Ліманскім, Бахмуцкім, Аўдзееўскім і Мар'інскім напрамках.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG