Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа падпісаў указ, паводле якога на ўхвалены парлямэнтам закон аб абмежаваньнях для грамадзян Беларусі і Расеі накладзена вэта.
Як адзначаецца на афіцыйныйм сайце прэзыдэнта Літвы, Гітанас Наўседа падтрымлівае мэту ўхваленьня закону аб прымяненьні абмежавальных захадаў да грамадзян Расеі і Беларусі ў сувязі з ваеннай агрэсіяй гэтых дзяржаў супраць Украіны, але адзначае, што няма падстаў для рознага прававога рэгуляваньня для грамадзян дзьвюх краін, і прапануе прымяніць аднолькавыя абмежавальныя захады да грамадзян абедзьвюх дзяржаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Літве ухвалілі законапраект, які можа ўскладніць прыём заявак ад беларусаў і расейцаў на візы, дазволы на жыхарства і грамадзянства4 красавіка Сэйм Літвы ў другім чытаньні прыняў закон аб абмежавальных мерах адносна грамадзян Беларусі і Расеі ў сувязі з ваеннай агрэсіяй супраць Украіны. Большасьць абмежавальных мер для беларусаў у параўнаньні зь першым чытаньнем сталі мякчэйшымі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Літвы ўсё яшчэ разглядае магчымасьць накласьці вэта на закон аб новых санкцыях для расейцаў і беларусаўДа прыняцьця закону паведамлялася, што Наўседа можа накласьці на яго вэта, калі абмежаваньні супраць беларусаў і расейцаў будуць няроўнымі. Калі дакумэнт быў ухвалены, стала вядома, што літоўскі прэзыдэнт мае намер прынамсі прааналізаваць прапісаныя ў ім абмежаваньні.
На сустрэчы 5 красавіка Ціханоўская і кіраўніца МУС Літвы Агне Білатайце дамовіліся сфармаваць рабочую групу, якая будзе разглядаць практычныя пытаньні, зьвязаныя з жыцьцём беларусаў у Літве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Аб'яднаным пераходным кабінэце пракамэнтавалі літоўскі законапраект аб візах і працэдурах легалізацыі беларусаў