Сярод іншага, міністэрства загадала дэпартамэнтам спорту забясьпечыць адкліканьне са службовых выпраў афіцыйных дэлегацый у выпадку ўдзелу ў адпаведных спаборніцтвах спартоўцаў Расеі ці Беларусі. Калі такія факты выявяць, павінна быць арганізавана вяртаньне ўдзельнікаў гэтых афіцыйных дэлегацый на тэрыторыю Ўкраіны або ў месцы, адкуль яны былі выпраўлены.
Ведамства, у тым ліку, рэкамэндавала ўкраінскім спартовым фэдэрацыям ажыцьцяўляць маніторынг магчымага ўдзелу спартоўцаў зь Беларусі і РФ у міжнародных спаборніцтвах і своечасова інфармаваць міністэрства ў выпадку выяўленьня.
Адзначаецца, што ў выпадку парушэньня норм загаду, спартовых фэдэрацый могуць пазбавіць статуса нацыянальных.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міжнародны саюз трыятлёну дапусьціў беларускіх і расейскіх спартоўцаў да спаборніцтваўПаслабленьні ў спартовых санкцыях у сувязі з уварваньнем Расеі ва Ўкраіну
28 сакавіка па выніках пасяджэньня выканкаму ў Лязане (Швайцарыя) МАК выдаў заяву, у якой рэкамэндаваў міжнародным фэдэрацыям па відах спорту дазволіць беларусам і расейцам удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах. Аднак агаварыўся, што канчатковае рашэньне застаецца за самімі фэдэрацыямі.
Пры гэтым павінен быць выкананы шэраг умоў. Беларускія і расейскія атлеты змогуць спаборнічаць «у якасьці індывідуальных нэўтральных спартоўцаў» (без выкарыстаньня сьцяга, гімна і сымболікі сваіх дзяржаў) і толькі ў тым выпадку, калі яны «актыўна не займаліся падтрымкай баявых дзеяньняў» і ня маюць дзейных кантрактаў зь сілавымі і вайсковымі ведамствамі сваіх краін.
30 сакавіка Міжнародная фэдэрацыя настольнага тэнісу (ІТТФ) абвясьціла пра згоду дапусьціць да спаборніцтваў пад сваёй эгідай беларускіх і расейскіх удзельнікаў пры захаваньні імі строгага нэўтралітэту.
Раней стала вядома, што ў тым самым нэўтральным статусе расейцаў і беларусаў дапусьцяць да Ўімблданскага турніру, аднаго з найбольш прэстыжных тэнісных спаборніцтваў у сьвеце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МАК патлумачыў альгарытм допуску беларусаў і расейцаў да Адімпіяды ў нэўтральным статусе ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У сувязі з пазыцыяй па вайне ва Ўкраіне». Мінінфарм Беларусі пазбавіў ліцэнзіі два спартыўныя каналы