Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ўнёс у Вярхоўную Раду праект закону аб спыненьні дзеяньня дамовы зь Беларусьсю аб узаемным забесьпячэньні абароны дзяржаўных сакрэтаў.
Беларусь і Ўкраіна падпісалі гэтую дамову ў лютым 2004 году, украінскі парлямэнт ратыфікаваў яе ў кастрычніку 2005 году.
Апэратарамі рэалізацыі гэтага дакумэнту з украінскага боку была Служба бясьпекі, а зь беларускага — Камітэт дзяржаўнай бясьпекі.
Дамова прадугледжвала ўзаемную абарону дзяржаўных сакрэтаў і магчымую іх перадачу трэцім краінам толькі пры пісьмовым узгадненьні другога боку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна выйшла з дамовы аб абароне спэцыяльнай інфармацыі, апэратарам якой з боку Беларусі быў аналітычны цэнтар Лукашэнкі11 красавіка Вярхоўная Рада Ўкраіны ўхваліла закон аб спыненьні дзеяньня дамовы зь Беларусьсю аб супрацы ў сфэры тэхнічнай абароны інфармацыі, падпісанай у студзені 2003 году ў Менску.
Да верасьня 2014 году апэратарамі рэалізацыі гэтай дамовы былі Служба бясьпекі Ўкраіны і Дзяржаўны цэнтар бясьпекі інфармацыі пра прэзыдэнце Беларусі, а пасьля падпісаньня пратаколу да яе паўнамоцнымі органамі сталі Дзяржаўная служба спэцыяльнай сувязі Ўкраіны і Апэрытыўна-аналітычны цэнтар пры Аляксандру Лукашэнку.
З пачатку расейскага ваеннага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну, якое падтрымала кіраўніцтва Беларусі, Украіна выйшла, дэнансавала або спыніла дзейнасьць больш як 20 пагадненьняў, дамоў, мэмарандумаў і пратаколаў, якія падпісваліся з урадам Беларусі з 1991 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна выйшла з пагадненьня зь Беларусьсю аб назіраньні ў пунктах пропуску на мяжы