Рашэньне прыняла міжведамасная камісія па бясьпецы ў інфармацыйнай сфэры пры Савеце бясьпекі Беларусі, яно набудзе моц 12 красавіка.
Як паведамілі BPN у Setanta Sports, ануляваньне ліцэнзіі можа быць зьвязанае з пазыцыяй тэлекампаніі адносна вайны ва Ўкраіне.
4 сакавіка ўкраінская рэдакцыя Setanta Sports абвясьціла, што ня будзе паказваць фінальны матч тэніснага турніру ў Дубаі паміж расейцамі Андрэем Рублёвым і Даніілам Мядзьведзевым.
«Мы клапоцімся аб тым, каб нашы гледачы атрымлівалі задавальненьне ад прагляду турніраў і натхняліся сапраўднымі каштоўнасьцямі спорту. Слава Ўкраіне!» — гаварылася ў заяве Setanta Sports Ukraine.
Setanta Sports — міжнародная тэлекампанія з офісамі ў Дубліне (Ірляндыя) і Тбілісі (Грузія). Яна трансьлюе спартыўныя спаборніцтвы на Армэнію, Азэрбайджан, Беларусь, Грузію, Казахстан, Кіргізстан, Латвію, Літву, Малдову, Таджыкістан, Туркмэністан, Узбэкістан, Украіну, Эстонію і Філіпіны. У Беларусі трансьляцыі Setanta Sports даступныя ў кабэльных сетках.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МАК патлумачыў альгарытм допуску беларусаў і расейцаў да Адімпіяды ў нэўтральным статусе ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Урад Украіны ўхваліў рашэньне аб забароне ўкраінскім спартоўцам выступаць на адных пляцоўках з атлетамі зь Беларусі і Расеі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фэдэрацыя фэхтаваньня Польшчы адмяніла этап Кубка сьвету праз рашэньне дапусьціць да спаборніцтваў спартовак зь Беларусі і Расеі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна, Польшча, Латвія, Эстонія і Літва прынялі сумесную заяву, патрабуючы не дапускаць беларусаў і расейцаў да міжнародных спаборніцтваў