Сакратар Савету бясьпекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч заявіў у Маскве, што да прымяненьня ядзернай зброі, якую плянуецца разьмясьціць у Беларусі, ня дойдзе, перадае БелТА.
Адказваючы на пытаньне журналістаў, калі ў Беларусь завязуць ядзерныя боегалоўкі, ён зазначыў:
«Калі прымуць рашэньне нашы кіраўнікі... Рашэньне за імі. Няважна, у якой колькасьці. Галоўнае — у якой якасьці і як правільна іх прымяняць. А прымяняць мы ведаем, як. І ці трэба іх будзе прымяняць... Думаю, што ня дойдзе да прымяненьня. Усё ж боегалоўкі і іншыя боепрыпасы тактычнай або стратэгічнай ядзернай зброі найперш прызначаюцца для папярэджаньня, гарантаваньня бясьпекі як Расеі, так і Беларусі», — заявіў Аляксандар Вольфавіч.
Вальфовіч таксама паведаміў, што праект канцэпцыі бясьпекі «саюзнай дзяржавы» плянуюць падрыхтаваць да зацьвярджэньня ў 2024 годзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Карбалевіч: галоўным пытаньнем на перамовах у Маскве была ядзерная зброя на тэрыторыі БеларусіЛукашэнка і Пуцін абмяркоўваюць канцэпцыю бясьпекі «саюзнай дзяржавы»
6 красавіка ў Маскве адбываецца пасяджэньне так званага Вышэйшага дзяржсавету «саюзнай дзяржавы». Сярод тэмаў абмеркаваньня — канцэпцыя бясьпекі «саюзнай дзяржавы». Удзел бяруць і Пуцін, і Лукашэнка.
Лукашэнка перад пачаткам так званага Найвышэйшага дзяржсавету саюзнай дзяржавы сказаў, што ён і Пуцін прынялі рашэньні па ўсіх пытаньнях на асабістых перамовах 5 красавіка.
Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка сустрэліся ўвечары 5 красавіка. Большая частка іх перамоў прайшла ў фармаце так званай «працоўнай вячэры», таму іх зьмест застаўся невядомым. Пазьней, пасьля выхаду да журналістаў, Лукашэнка заявіў, што «саюзныя праграмы» выкананыя на 80%.
6 красавіка ў Маскве адбываецца пасяджэньне так званага Вышэйшага дзяржсавету «саюзнай дзяржавы». Сярод тэмаў абмеркаваньня — канцэпцыя бясьпекі «саюзнай дзяржавы». Удзел бяруць і Пуцін, і Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка прыляцеў на перамовы да Пуціна. Гэта іх другая сустрэча з пачатку году, летась яны сустракаліся 10 разоў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Раней Лукашэнка гандляваў пацалункамі, цяпер — сувэрэнітэтам», — фінскі экспэрт Аркадзь Мошэс