Мясцовым уладам рэкамэндавалі правесьці інвэнтарызацыю зямельных участкаў УПЦ (МП), абласная рада прапанавала пазбавіць УПЦ права карыстаньня гэтымі ўчасткамі.
Дэпутаты таксама прынялі зварот да кабінэту міністраў Украіны наконт спыненьня дамоваў арэнды з рэлігійнымі арганізацыямі, якія не выконваюць патрабаваньняў украінскіх законаў.
Другога красавіка ў сацсетках зьявілася відэа зьбіцьця вайскоўца ў Сьвята-Пакроўскім катэдральным саборы УПЦ (МП) у Хмяльніцкім. Дэпутат абласной рады Віктар Бурлык паведаміў, што на відэа Артур Ананьеў, які служыў добраахвотнікам у складзе 19-га батальёну, на вайне ён атрымаў кантузію і чэрапна-мазгавую траўму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд у Кіеве адправіў мітрапаліта УПЦ Паўла пад хатні арышт. Тлумачым, што адбылосяПрэс-сакратар патрульнай паліцыі Вікторыя Цімашчук расказала, што падчас набажэнства 26-гадовы вайсковец пачаў сварку і скінуў са стала на падлогу кнігу «Эвангельля». На відэа бачна, як сьвятар штурхае і б’е нагой мужчыну ў вайсковай форме, пасьля чаго разам з іншымі людзьмі выводзіць яго з будынку.
У паліцыі Хмяльніцкай вобласьці паведамілі, што пачалі крымінальную справу аб хуліганстве за зьбіцьцё вайскоўца, у дачыненьні самога Ананьева завялі адміністрацыйную справу аб дробным хуліганстве.
УПЦ — адна з дзьвюх найбуйнейшых праваслаўных рэлігійных арганізацый Украіны, нароўні з аўтакефальнай ПЦУ. Пасьля пачатку вайны УПЦ заявіла аб «незалежнасьці» ад Маскоўскага патрыярхату, аднак гэтая незалежнасьць не аформленая юрыдычна. Улады лічаць, што шэраг сьвятароў і герархаў УПЦ дэ-факта займаюць прарасейскую пазыцыю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Намесьнік настаяцеля Кіева-Пячорскай лаўры перайшоў ва аўтакефальную ПЦУ