Пра гэта паведаміў міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу.
Паводле яго слоў, «з 3 красавіка на адным з расейскіх палігонаў пачата навучаньне беларускіх разьлікаў парадку прымяненьня» пастаўленай зброі «для абароны саюзнай дзяржавы».
Пра разьмяшчэньне тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі абвясьціў у канцы сакавіка прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін, абгрунтаваўшы гэтае рашэньне просьбай з боку беларускага кіраўніцтва.
Адначасова з гэтым Аляксандар Лукашэнка аддаў распараджэньне вайскоўцам аднавіць пляцоўкі, на якіх былі разьмешчаны ядзерныя боегалоўкі, і заявіў пра гатоўнасьць дамовіцца з Пуціным пра ўвядзеньне ў Беларусь стратэгічнай ядзернай зброі. Лукашэнка заявіў, што «калі кіраўніцтва Расеі зразумее, што будзе развал Расеі, ядзерная зброя будзе прыменена». У сувязі з гэтым ён назваў «надзвычай небясьпечнымі» пляны контранаступу Ўзброеных сіл Украіны.
У адказ улады Ўкраіны запатрабавалі склікаць экстранае пасяджэньне Рады бясьпекі ААН, а кіраўнік дыпляматыі ЭЗ Жузэп Бурэль заявіў, што ў выпадку разьмяшчэньня ядзернай зброі ў Беларусі Эўразьвяз увядзе супраць Менску і Масквы новыя санкцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вусаў: Візыт Нарышкіна і чарговыя «тэракты з шпіёнамі» — ідэалягічнае афармленьне для разьмяшчэньня ядзернай зброі ў Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дарадца прэзыдэнта Літвы пра ядзерную зброю ў Беларусі: Нельга выключаць, што яна можа быць выкарыстаная ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэтая вайна стала вайной на зьнясіленьне». Што яшчэ сказаў кіраўнік NATO ў інтэрвію «Настоящему времени»