Пра гэта сьпявачка паведаміла ў сацсетках.
«Два гады таму ў стужцы ФБ я ўбачыла ліст Максіма Знака з турмы. Там ён прасіў каго-небудзь з музыкантаў скласьцi мэлёдыю на яго вершы. У тую ж хвіліну яна і загучала ў маёй галаве», — напісала Ганна Шаркунова.
З таго часу, дадала яна, «прайшло шмат падзей, але ўсе гэтыя месяцы я насіла гэту мэлёдыю ўнутры, сьпявала яе.... і ведала, што абавязкова зраблю з яе песьню».
«Тэма дзяцей баліць мне асабліва. Дзяцей, якія чакаюць бацькоў з турмаў... Тысяч і тысяч дзяцей, змушаных пакінуць Радзіму разам з бацькамі — у невядомасьць.... Цэлае пакаленьне дзяцей, якіх Беларусь можа страціць... або ўжо страціла назаўжды... — адзначыла сьпявачка. — Але мы будзем працягваць кахаць і радавацца, мы будзем убіраць у сябе ўсё лепшае з гэтага вялізнага і яскравага сьвету. Мы будзем працягваць жыць для нашых дзяцей!.. І абавязкова захаваем у іх сэрцы часьцінку Беларусі... Каб аднойчы вярнуцца разам з імі дадому.
Гэта дарога можа быць доўгай і цяжкай. Яна можа заняць усё жыцьцё. Але вельмі хочацца сустракаць па дарозе добрыя Знакі. Знакі надзеі, што ўсё абавязкова будзе добра».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Нас мало, но есть». Вайцюшкевіч, Пытлева, Пугач, Naviband, Nizkiz і яшчэ два дзясяткі чалавек запісалі песьню-зварот. ВІДЭА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пераклад кнігі Максіма Знака «Зэкамэрон» атрымаў прэмію PEN Translates Ангельскага ПЭН-клюбу за найлепшы пераклад годуПесьня называецца «Знакі».
Колькі незнаёмых
І неверагодных
Сёлета ўбачыў упершыню...
Новых маіх родных
Некалькі мільёнаў...
Сёлета я знайшоў сваю сям’ю...
Станавіся побач і сьпявай, каб пачуў
Неверагодны край.
Позіркам сустрэцца
І адчуць, як сэрца
Абдымае сонечны прамень.
Проста быць сабою,
Проста жыць з любоўю,
Проста быць і ведаць:
Будзе дзень!
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сапач, Кудасава, Бартосік, Знак. Найлепшыя кнігі 2022 году