Літоўскія міністэрствы сьцьвярджаюць, што калі б у іх краіну прыехаў прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін, яго б адразу ж арыштавалі. Літоўскія палітыкі гавораць і пра магчымыя правакацыі з боку Расеі, якія пакажуць, што ордэр ня дзейнічае.
Міжнародны крымінальны суд у Гаазе 17 сакавіка выдаў ордэр на арышт прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна і ўпаўнаважанай па правах дзіцяці ў Расеі Марыі Львовай-Бяловай за дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей:
«Калі мы гаворым пра ордэр на арышт Пуціна, то гаворка ідзе пра Рымскі статут. Яго ратыфікавалі больш за 100 краін сьвету», — сказала міністар юстыцыі Літвы Эвэліна Дабравольская.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейцы стараюцца зьнішчыць цывілізацыю, якой яны не разумеюць, — амэрыканская дасьледчыца Эн ЭплбаўмУ ліку гэтых краін — і Літва. Паводле слоў міністра, Літва была ініцыятарам яго арышту, таму, калі б была такая нагода, яна арыштавала б Пуціна:
«Па-за ўсякім сумневам, (ён) быў бы затрыманы і перададзены Міжнароднаму крымінальнаму суду. І я ўпэўнена, што мы б ганарыліся гэтым і радаваліся. Расьсьледаваньне ж дзякуючы Літве і было пачата», — сказала міністар юстыцыі Літвы.
Кіраўнік парлямэнцкага Камітэту па нацыянальнай бясьпецы і абароне Сэйму Літвы Лаўрынас Кашчунас сказаў, што сам паклапаціўся б пра затрыманьне Пуціна:
«Я сапраўды магу сказаць, што ў Літве ён быў бы арыштаваны. Я б асабіста паклапаціўся пра гэта, не хвалюйцеся. Рука Літвы не завагаецца», — сказаў палітык.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін адводзіць пагрозу ад Расеі і падстаўляе пад удар Беларусь, — думка вайсковага экспэрта ФёдараваАдміністрацыя бясьпекі транспарту адзначыла, што самалёт Пуціна легальна ня можа прыляцець у Літву або праляцець над Літвой. З прычыны ня ордэра, а санкцый у дачыненьні да расейскай авіяцыі:
«Вельмі важна, каб пазыцыя краін Эўразьвязу была адзіная ў дачыненьні да гэтага злачынцы», — сказала кіраўніца МУС Літвы Агне Білатайце.
Але санкцыі не забараняюць Пуціну прыехаць па наземных дарогах.
«Усё залежыць ад таго, якое зь ведамстваў зафіксуе, а далей паліцыя і іншыя ведамствы спрацуюць. У нас ёсьць добра падрыхтаваныя супрацоўнікі, якія гатовыя да работы ў асаблівых сытуацыях», — сказала міністар.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьледчы камітэт Расеі завёў сваю справу на судзьдзяў Міжнароднага крымінальнага суду ў адказ на іх ордэр на арышт ПуцінаНямеччына, Францыя ды іншыя краіны ўжо паведамлялі, што яны арыштавалі б Пуціна. Вугоршчына паведаміла, што ня мае намеру зараз арыштоўваць Пуціна, калі ён прыедзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў ордэр на арышт Уладзіміра Пуціна