На Горадзеншчыне пачаўся збор тэрытарыяльных войскаў

Ілюстрацыйнае фота. Вайсковы лягер на палігоне «Обуз-Лясноўскі», студзень 2023 году

У Наваградзкім і Карэліцкім раёнах Горадзенскай вобласьці праводзіцца збор з воінскімі часткамі тэрытарыяльных войскаў і органамі кіраваньня тэрытарыяльнай абароны, паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі.

Збор праводзіцца ў рамках пляну падрыхтоўкі тэрытарыяльных войскаў «для павышэньня іх баявой і мабілізацыйнай гатоўнасьці, праверкі рэальнасьці і тэрмінаў выкананьня мабілізацыйных мерапрыемстваў», гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы ведамства.

У рамках яго правядуць навучаньне чыноўнікаў з райвыканкамаў і ваенкаматаў па пытаньнях фармаваньня тэрытарыяльных войскаў. Таксама плянуюць прапрацаваць пытаньні прымяненьня тэрытарыяльных войскаў сумесна з падразьдзяленьнямі і вайсковымі часткамі Ўзброеных сілаў.

Збор працягнецца да 21 красавіка.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менскай вобласьці з 20 сакавіка правяраюць узровень падрыхтоўкі тэрытарыяльнай абароны
  • Зь сярэдзіны 2022 году на тэрыторыі Беларусі пэрыядычна праводзяцца вучэньні тэрытарыяльных войскаў.
  • З 28 лютага па 3 сакавіка абласныя і Менскі гарадзкі выканаўчыя камітэты праводзілі вучэньні па фармаваньні тэрытарыяльных войскаў Беларусі.
  • З 20 сакавіка ўзровень падрыхтоўкі тэрытарыяльнай абароны правяраюць у Менскай вобласьці.
  • У лютым Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Беларусь гатовая далучыцца да расейскай агрэсіі ва Ўкраіне ў выпадку ваеннага інцыдэнту на мяжы і ўварваньня ўкраінскіх салдатаў на беларускую тэрыторыю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пачаліся вучэньні ў фармаваньні тэрытарыяльных войскаў Беларусі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Спачатку захопяць Маларыту, потым пойдуць на Менск і рэзыдэнцыю Лукашэнкі». Беларускія ўлады ахапіў мілітарысцкі чад
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік памежнага камітэту Лапо: Украіна ўзарвала практычна ўсе масты на мяжы зь Беларусьсю