«Мы мелі гонар прымаць Натальлю Пінчук, жонку кіраўніка праваабарончага цэнтру „Вясна“, ляўрэата Нобэлеўскай прэміі Алеся Бяляцкага, і Сьвятлану Ціханоўскую на сустрэчы з дыпляматамі ў Вільні. Мы заклікаем улады Менска вызваліць усіх палітвязьняў і чакаем таго дня, калі беларусы змогуць бясьпечна вярнуцца дадому. Мы таксама дзякуем Літве за тое, што яна дала прытулак многім, хто быў вымушаны пакінуць Беларусь, таму што іх свабода і бясьпека былі пад пагрозай», — гаворыцца ў паведамленьні амбасады ЗША.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькі мільёнаў ЗША выдаткоўваюць на падтрымку дэмакратычных зьменаў у Беларусі. Адказвае КавалеўскіНапярэдадні Ціханоўская і Пінчук выступілі ў онлайн-фармаце на Другім саміце за дэмакратыю, які праходзіць у Вашынгтоне пад патранатам прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна. Сам ён потым пракамэнтавал прамовы беларусак так:
«Мы толькі што пачулі дзьвюх неверагодных жанчын, якія робяць неверагодную справу адносна Беларусі. Яны заслугоўваюць, як і ўсе жанчыны, быць прадстаўленымі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Байдэн пра выступы Ціханоўскай і Пінчук: «Мы пачулі дзьвюх неверагодных жанчын» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўніца МЗС Францыі сустрэлася зь Ціханоўскай — беларуская амбасада ў Парыжы заклікала ня ўмешвацца ва ўнутраныя справы