Як стала вядома Свабодзе, сёньня прайшлі ператрусы ў рэпэтытарскім цэнтры «100 баллов» у Менску і рэгіянальных філіялах. Прычына невядомая.
Адзін з заснавальнікаў «100 баллов», вядомы рэпэтытар Яўген Лівянт, зьняволены амаль з усёй сям'ёй: жонкай Юліяй, старэйшай дачкой Ганнай, зяцем Мікітам Драздом, а таксама калегам Аляксеем Івановым.
Затрымалі іх яшчэ ў сьнежні, спачатку арыштоўвалі паводле адміністрацыйных артыкулаў. Цяпер іх вінавацяць паводле «народнага артыкула» 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх).
Як стала вядома Свабодзе, дырэктарку рэпэтыцыйнага цэнтра «100 балаў» Тацяну Карней вызвалілі. Затрыманай застаецца бухгальтарка цэнтру. Учорашнія ператрусы ў менскім офісе і рэгіянальных філіялах цэнтру былі зьвязаныя з цікавасьцю да цэнтру з боку ДФР.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэпэтытара Лівянта, ягоных сваякоў і калегу перавялі ў СІЗА на Валадарскага. Супраць іх завялі крымінальную справу