Ліст апублікавала фінансаваная Маскам амэрыканская некамэрцыйная арганізацыя Future of Life Institute, яго падпісалі больш за тысячу чалавек.
Сярод тых, хто падпісаў ліст, ёсьць вядомыя навукоўцы ў галіне штучнага інтэлекту: канадыец Ешуа Бэнжыа і брытанец Ст'юарт Расэл. Ліст таксама падпісалі сузаснавальнік Apple Стыў Возьняк, гісторык Юваль Ной Гарары. Акрамя таго, сярод падпісантаў — распрацоўнікі сыстэм штучнага інтэлекту з кампаній, якія канкуруюць з прадуктамі OpenAI. Сам Маск быў сузаснавальнікам гэтай кампаніі, але пакінуў яе ў 2018 годзе, а пазьней прадаў акцыі, якія яму належалі.
У тэксьце сьцьвярджаецца, што сыстэмы штучнага інтэлекту могуць зьмяніць разьвіцьцё чалавецтва, і таму распараджацца імі трэба з сувымернай гэтаму ўвагай і адпаведнымі рэсурсамі. «Магутныя сыстэмы штучнага інтэлекту варта распрацоўваць толькі тады, калі мы ўпэўненыя, што эфэкты ад іх працы будуць станоўчыя, а рызыкі кіраваныя», — гаворыцца ў тэксьце.
Аўтары адзначаюць, што сучасныя сыстэмы штучнага інтэлекту здольныя канкураваць з чалавекам у рашэньні шырокага спэктру задач, таму чалавецтва павінна вырашыць, ці павінны быць цалкам аўтаматызаваныя працы, ці павінны людзі рызыкаваць «стратай кантролю над цывілізацыяй» і ці павінны людзі распрацоўваць сыстэмы, якія будуць разумнейшыя за людзей і зробяць чалавека «безнадзейна састарэлым».
У звароце гаворыцца, што такія рашэньні не павінны давярацца лідэрам тэхналягічнай галіны, якіх ніхто не абіраў. Падпісанты прапануюць на паўгода прыпыніць распрацоўку любых сыстэм штучнага інтэлекту больш магутных, чым ужо існуючая ў публічнай прасторы мадэль GPT-4, распрацаваная кампаніяй OpenAI.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праграміст Google: Чат-бот са штучным інтэлектам — разумная істота ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Магчымае першае прымяненьне баявых бесьпілотнікаў са штучным інтэлектам занепакоіла экспэртаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У галерэі Сан-Францыска выставілі праект беларускага фатографа, створаны з дапамогай штучнага інтэлекту ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Штучны інтэлект напісаў п’есу. У створаным ім сьвеце шмат лаянкі, агрэсіі і порна