Згодна з ідэяй праекту, у нэўрасетку загрузілі фатаграфіі больш як 8 тысячаў беларускіх пратэстоўцаў. Пасьля гэтага штучны інтэлект «намаляваў» партрэт сярэдняга беларуса-пратэстоўца.
Таксама на выставе прадстаўленая маштабная інсталяцыя, якая ўключае ў сябе фатаздымкі 300 беларускіх палітвязьняў, сэрыю ілюстрацыяў беларускіх аўтараў, постэр з наборам бел-чырвона-белых сьцягоў раёнаў Менску і контур фрагмэнту камэры на Акрэсьціна.
У ліку арганізатараў выставы — Belarus SF, група беларускай супольнасьці ў Сан-Францыска.
У экспазыцыю ўвайшлі працы 32 беларускіх мастакоў, сярод якіх Ганна Радзько, Яна Чарнова, Антон Радзівонаў, Надзея Макеева.