Урад Украіны ўзгадніў праект указу прэзыдэнта аб спыненьні памежнай супрацы краіны зь Беларусьсю і Расеяй.
Такім чынам, Украіна пачала ўнутраную працэдуру выхаду з мэмарандуму аб супрацы ў ахове дзяржаўных межаў Украіны, Беларусі і Расеі, падпісанага ў Маскве 15 красавіка 1994 году.
На падставе гэтага дакумэнту пазьней былі распрацаваныя ўсе двухбаковыя пагадненьні аб памежнай супрацы Украіны і Беларусі. Так Украіна цалкам спыніла ўсю памежную супрацу зь Беларусьсю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна спыніла дзеяньне яшчэ трох пагадненьняў зь Беларусьсю і сямі пратаколаў аб супрацы памежных структурУ канцы лютага 2023 году Ўкраіна выйшла зь міжурадавага пагадненьня зь Беларусьсю аб арганізацыі сумеснага назіраньня ў пунктах пропуску на ўкраінска-беларускай мяжы.
У сьнежні 2022 году Ўкраіна выйшла з пагадненьня аб так званым малым памежным руху, што азначала закрыцьцё пунктаў спрошчанага пропуску грамадзян, спыненьне супрацы ў сфэры кіналёгіі і абмену інфармацыяй, а таксама між апэратыўнымі падразьдзяленьнямі памежных ведамстваў Беларусі і Ўкраіны.
Украіна таксама адмовілася ад рэалізацыі пілётнага кантактнага пункту Жытомір — Пінск. Гэта было прадугледжана асобным пратаколам, падпісаным у сьнежні 2016 году ў Менску.
З трэцяга лістапада 2022 году Ўкраіна спыніла дзеяньне сямі пратаколаў аб супрацы між Дзяржаўным памежным камітэтам Беларусі і Дзяржаўнай памежнай службай Украіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна спыніла дзеяньне 20-й па ліку дамовы зь Беларусьсю. Цяпер аб паветраных зносінах