«Дзеяньні Пуціна наносяць шкоду беларускім і глябальным інтарэсам», — заявіла яна падчас слуханьняў.
Палітык падкрэсьліла, што «пакуль Беларусь застаецца пад кантролем Расеі, яна будзе фарпостам яе агрэсіўных праектаў, а гэта непрымальна ні для нас, ні для сьвету». «Настаў час жорсткага адказу на варожыя, калянізатарскія дзеяньні Расеі супраць Беларусі», — заявіла лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі.
Ціханоўская нагадала пра рэпрэсіі ў Беларусі, якія закранулі «жанчын і мужчын, дзяцей і людзей сталага веку, актывістаў і журналістаў, лекараў і спартоўцаў, праваабаронцаў і прадпрымальнікаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская сустрэлася з дарадцам прэзыдэнта ЗША ў нацыянальнай бясьпецыЯна падкрэсьліла, што «нашая мэта — вызваліць Беларусь ад тыраніі і захаваць яе незалежнасьць», але «пуцінская Расея разглядае Беларусь не як незалежную краіну, а як васальную дзяржаву».
«З дапамогай Лукашэнкі Расея пашырыла сваю вайсковую прысутнасьць і бярэ на сябе эканамічны і фінансавы кантроль», — зазначыла палітык.
Ціханоўская ізноў заклікала стварыць міжнародны трыбунал для разгляду ўчыненых Лукашэнкам «злачынстваў супраць чалавечнасьці, злачынстваў агрэсіі і саўдзелу ў ваенных злачынствах ва Ўкраіне».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская: «Лукашэнка неаднаразова парушаў Канстытуцыю і зрабіў гэта яшчэ раз, пазбавіўшы краіну нэўтральнага і бязьядзернага статусу»«Лукашэнка заслугоўвае таго, каб сядзець побач з Пуціным у трыбунале за злачынства агрэсіі», — заявіла яна. Палітык таксама нагадала, што ўсе рашэньні, якія прымаюцца афіцыйным Менскам, «ня маюць ніякай сілы пасьля фальсыфікаваных выбараў 2020 году».
На думку Ціханоўскай, міжнародная супольнасьць павінна засяродзіць намаганьні на тым, «каб адабраць у рэжыму прастору і рэсурсы» праз узмацненьне санкцыйнага ціску:
«Санкцыі ЗША супраць рэжыму Лукашэнкі паказалі свой уплыў. Гэты рычаг павінен быць дадаткова ўзмоцнены шляхам устараненьня шчылін і паляпшэньня каардынацыі з ЭЗ, Вялікай Брытаніяй і Канадай».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская прапанавала стварыць у Гарвардзе стыпэндыю для беларусаў імя Алеся БяляцкагаАдказваючы на пытаньне наконт разьмяшчэньня на тэрыторыі Беларусі расейскай ядзернай зброі, Ціханоўская заявіла, што гэта «супярэчыць волі беларускага народу і Канстытуцыі краіны». Ціханоўская заклікала Захад да «моцнай рэакцыі».
«Дыктатары разумеюць толькі мову сілы», — заявіла яна і заклікала ўзмацніць санкцыйны ціск.
Як паведаміла прэсавая служба палітыка, у сваім выступе Ціханоўская выказала падзяку Злучаным Штатам, іх народу і ўраду за дзесяцігодзьдзі прынцыповай і рашучай падтрымкі дэмакратычнай, сувэрэннай і незалежнай Беларусі.
Яна заклікала Злучаныя Штаты прызначыць адмысловага пасланьніка па Беларусі і павялічыць дапамогу Беларусі дэмакратычнаму руху, грамадзянскай супольнасьці, СМІ, праваабаронцам і рэпрэсаваным.
Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі прапанавала Кангрэсу ЗША абнавіць «Акт аб дэмакратыі ў Беларусі». «Мы падзяляем адны і тыя ж каштоўнасьці і памкненьні, і мы павінны працягваць змагацца за свабоду разам», — сказала яна ў заключэньне свайго выступу ў Сэнаце ЗША.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Радыкалізацыя» Ціханоўскай як непазьбежнасьць. Рэйтынг у сёньняшняй Беларусі ня мае значэньня