Выйшаў на волю жлобінскі актывіст Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Пятро Канстанцінаў.
Ён адбыў цалкам увесь вызначаны яму судом тэрмін, паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай на партыйны тэлеграм-канал.
6 жніўня 2021 году Пятро Канстанцінаў атрымаў 2 гады калёніі агульнага рэжыму па ч. 1 арт. 342 (арганізацыя масавых беспарадкаў). Такое рашэньне вынес судзьдзя Жлобінскага раённага суду Мікалай Сергіевіч. Сваёй віны Пятро не прызнаў.
Прэс-служба БСДП адзначае, што Пятро Канстанцінаў стаў чацьвёртым сябрам партыі, хто цалкам адбыў у турме тэрмін па «народных» крымінальных артыкулах. На гэты момант у турмах застаецца яшчэ 9 сябраў партыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сацыял-дэмакраты патрабуюць вызваленьня сваіх партыйцаў і ўсіх незаконна затрыманыхУсяго ж па крымінальных артыкулах, зьвязаных з палітыкай, асуджана 17 сябраў БСДП. Некаторыя зь іх адбываюць «хатнюю хімію».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чацьвярых жлобінцаў пакаралі за чэрвеньскі «ланцуг салідарнасьці»