Яго словы прыводзіць «Голас Амэрыкі».
«Гэты крок Расеі... абвяшчэньне аб разьмяшчэньні ядзернай зброі ў Беларусі, безумоўна, прывядзе да абвяшчэньня дадатковых санкцыяў, узровень санкцыяў будзе значна больш жорсткім для рэжыму Лукашэнкі», — сказаў Маравецкі на прэсавай канфэрэнцыі ў Бухарэсьце.
ЗША стрымана адрэагавалі на заяву Пуціна, а высокапастаўлены прадстаўнік адміністрацыі Байдэна заявіў, што няма прыкметаў таго, што Масква плянуе ўжыць сваю ядзерную зброю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз гатовы адказаць новымі санкцыямі на магчымую ядзерную зброю ў БеларусіЛітва заявіла, што будзе патрабаваць новых санкцыяў супраць Масквы і Менску ў адказ на плян, анансаваны Расеяй.
Маравецкі паведаміў, што вядзе штодзённыя перамовы зь іншымі лідэрамі ЭЗ пра 11-ы пакет санкцыяў супраць Масквы і што той будзе ўключаць большую колькасьць захадаў, накіраваных супраць Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускі памежны камітэт абвінаваціў Польшчу ў стварэньні «транспартнага каляпсу»У аўторак Маравецкі заявіў, што Польшча разглядае магчымасьць увядзеньня дадатковых абмежаваньняў на трансгранічныя перавозкі на мяжы зь Беларусьсю. У лютым Польшча закрыла адзін з ключавых памежных пераходаў на польска-беларускай мяжы.
«Мы мяжуем зь Беларусьсю і ў рамках нашых двухбаковых адносінаў разглядаем магчымасьць больш жорсткіх парамэтраў пасажырскіх і грузавых перавозак, каб даць зразумець, што мы не прымаем крокаў, якія служаць Расеі ў яе агрэсіўных дзеяньнях ва Ўкраіне», — сказаў Маравецкі.