Усяго спэцыялісты прааналізавалі сытуацыю ў 156 краінах сьвету. Асобны разьдзел справаздачы прысьвечаны Рэспубліцы Беларусь.
- У прадмове да разьдзелу пра Беларусь адзначана, што правы на свабоду выказваньня думак, аб’яднаньні і сходы заставаліся пад жорсткімі абмежаваньнямі.
- Мінімум адзін чалавек быў пакараны сьмерцю.
- Катаваньні і іншыя віды жорсткага абыходжаньня былі шырока распаўсюджаныя, і ў дзяржаве панавала беспакаранасьць.
- Сыстэма правасудзьдзя мае злоўжываньні для задушэньня нязгоды, і суды звычайна былі несправядлівымі.
- Нацыянальныя і рэлігійныя меншасьці сутыкнуліся з дыскрымінацыяй.
- Уцекачы і перасяленцы зазналі гвалт і высылку.
Міжнародная ізаляцыя
Беларусь заставалася ў значнай ступені ізаляванай на міжнародным узроўні праз пастаянную адмовгу ЭЗ і ЗША прызнаць Аляксандра Лукашэнку прэзыдэнтам. Замежная і абаронная палітыка стала арыентавацца на Расею, у тым ліку шляхам дапамогі Расеі ў вайне супраць Украіны.
ВУП упаў, а інфляцыя вырасла пасьля спыненьня гандлю з Украінай. Супраць беларускіх дзяржаўных кампаній уведзены новыя санкцыі ад заходніх урадаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «МАЗ і БелАЗ пасьпяхова справяцца з новымі выклікамі». У МЗС Беларусі адрэагавалі на новыя санкцыі ЗШАСвабода выказваньняў
Свабода выказваньня думак заставалася жорстка абмежаванай. Тысячы людзей прыцягнулі да адказнасьці, у тым ліку за выказваньне падтрымкі Ўкраіне, паведамленьняў аб перамяшчэньнях расейскіх войскаў і тэхнікі або за крытыку ўраду. Сорак незалежных журналістаў былі адвольна арыштаваныя, а новыя абвінавачаньні выстаўленыя ўжо іншым зьняволеным. У канцы году 32 журналісты заставаліся за кратамі за сваю працу.
Сотні асобаў прыцягнулі да крымінальнай адказнасьці за «абразу» чыноўнікаў, «дыскрэдытацыю» дзяржаўных інстытутаў і сымбаляў або «распальваньне грамадзкай варожасьці і звады». У ліпені студэнтка Данута Перадня была пазбаўленая волі на 6,5 года за рэпост паведамленьня з крытыкай вайны ва Ўкраіне і ролі ў ёй Аляксандра Лукашэнкі. Улады працягвалі адвольна называць «экстрэмісцкімі» арганізацыі, інтэрнэт-рэсурсы, друкаваныя і іншыя матэрыялы. Тысячы людзей прыцягнулі да крымінальнай адказнасьці за сувязь з такім кантэнтам, напрыклад за «падабайкі» ў сацыяльных сетках або нашэньне футболкі з «экстрэмісцкім» лягатыпам. Афіцыйны сьпіс зьмяшчаў больш за 2200 чалавек, якія лічацца «экстрэмістамі», большасьць зь іх зьняволеныя праз палітычна матываваныя абвінавачаньні.
Журналіста Юрыя Ганцарэвіча ў ліпені асудзілі на 30 месяцаў пазбаўленьня волі за «спрыяньне экстрэмісцкай дзейнасьці» пасьля таго, як ён перадаў у незалежныя СМІ фатаграфіі расейскай вайсковай тэхнікі.
У лістападзе Міністэрства ўнутраных справаў забараніла выкарыстаньне традыцыйнага вітаньня «Жыве Беларусь», унёсшы яго ў сьпіс «нацысцкай сымболікі і атрыбутыкі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што стала зь людзьмі, якія выступалі на сьвяткаваньні 100-годзьдзя БНР ля Опэрнага тэатру роўна пяць гадоў тамуСвабода аб’яднаньняў
Улады працягвалі рэпрэсіі супраць незалежных арганізацый грамадзянскай супольнасьці, якія пачаліся пасьля спрэчных прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, нацэліўшыся на няўрадавыя арганізацыі, СМІ, прафэсійныя арганізацыі, а таксама этнічныя і рэлігійныя суполкі.
Улады выкарыстоўвалі адвольныя абвінавачаньні ў «экстрэмізьме» і «тэрарызьме», каб зьліквідаваць арганізацыі. Больш за 250 арганізацый грамадзянскай супольнасьці, а таксама буйныя незалежныя сродкі масавай інфармацыі былі закрытыя, многія пазьней прызналі «экстрэмісцкімі арганізацыямі».
У красавіку ўлады правялі ператрусы ў дамах і офісах лідэраў незалежных прафсаюзаў, арыштаваўшы 16 чалавек зь невядомых прычынаў. У ліпені Вярхоўны суд зьліквідаваў Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў, фактычна забараніўшы ўсе незалежныя прафсаюзы.
Свабода сходаў
Пасьля поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну 24 лютага міліцыя жорстка разагнала мірныя акцыі пратэсту па ўсёй Беларусі, 27 лютага арыштавалі як мінімум 700 пратэстоўцаў. Пасьля закрытых судоў шмат людзей асудзілі на 30 дзён арышту па сфабрыкаваным абвінавачаньні ў «арганізацыі, падрыхтоўцы або ўдзеле ў мерапрыемствах, што груба парушаюць грамадзкі парадак», іншых аштрафавалі.
Улады працягвалі крымінальны перасьлед мірных удзельнікаў пратэстаў 2020 году, арыштаваўшы 280 чалавек у першыя шэсьць месяцаў 2022 году.
У траўні ўвялі заканадаўчыя папраўкі на дазвол войскам выкарыстоўваць баявую зброю і спэцтэхніку для разгону пратэстаў і іншых мерапрыемстваў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Калі спыніцца лукашэнкаўскі тэрор? Рэпрэсіі сталі спосабам існаваньня рэжымуСьмяротнае пакараньне
Прынамсі адзін чалавек быў пакараны сьмерцю. У траўні ў заканадаўства ўнесьлі зьмяненьні, якія дазваляюць прымяненьне сьмяротнага пакараньня за «замах на злачынства», зьвязанае з тэрарызмам, у парушэньне абавязаньняў краіны як дзяржавы – удзельніцы міжнароднай дамовы ICCPR. У сьнежні парлямэнт ухваліў у першым чытаньні закон пра ўвядзеньне сьмяротнага пакараньня за здраду радзіме, учыненую дзяржаўнымі службовымі асобамі або вайскоўцамі.
Катаваньні і іншыя прыёмы жорсткага абыходжаньня
Катаваньні і іншыя віды жорсткага абыходжаньня захавалі шырокае распаўсюджаньне. Вінаватыя працягвалі атрымліваць асалоду ад беспакаранасьці. Асобы, асуджаныя ў палітычна матываваных справах, часта маюць горшыя ўмовы ўтрыманьня. Іх часта ўтрымлівалі ў бесчалавечных умовах у адзіночнай камэры або адмаўлялі ў праве рабіць тэлефонныя званкі, бачыць сям’ю, атрымліваць харчовыя пасылкі або займацца спортам на сьвежым паветры.
Вядомы палітычны дзеяч Сяргей Ціханоўскі, які адбывае 18 гадоў пазбаўленьня волі па сфабрыкаваных абвінавачаньнях, неаднаразова меў такія адвольныя абмежаваньні і правёў у зьняволеньні больш за два месяцы ў карцары.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польскі адвакат расказаў, як ідзе сьледзтва ў рамках крымінальнай справы аб злачынствах супраць чалавечнасьці ў БеларусіПраваабаронцы
Улады перашкаджалі праваабаронцам выконваць сваю працу і падвяргалі іх адвольным затрыманьням, гвалту і запалохваньню. Сярод ахвяраў былі члены вядомай праваабарончай арганізацыі «Вясна», некаторыя зь якіх знаходзіліся ў папярэднім зьняволеньні або былі асуджаныя. У верасьні зьняволеным лідэрам Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу і Ўладзімеру Лабковічу выставілі новыя абвінавачаньні ў сфабрыкаваных парушэньнях грамадзкага парадку. 7 кастрычніка Алесю Бяляцкаму ўручылі Нобэлеўскую прэмію міру.
Марфа Рабкова і Андрэй Чапюк, якія знаходзяцца пад вартай з 2020 году, былі асуджаныя на закрытым судовым працэсе на 15 і 6 гадоў пазбаўленьня волі адпаведна. Наста Лойка адбыла ня менш за шэсьць 15-дзённых адміністрацыйнага арышту па сфабрыкаваным абвінавачаньні ў «дробным хуліганстве», падчас якіх ёй было адмоўлена ў леках і прадметах першай неабходнасьці, у тым ліку цёплым адзеньні і пітной вадзе. У сьнежні яе абвінавацілі ва ўчыненьні крымінальнага злачынства паводле артыкулу «Арганізацыя дзейнасьці, якая груба парушае грамадзкі парадак» і перавялі ў СІЗА.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронца «Вясны» падчас сэсіі Рады ААН па правах чалавека расказала пра катаваньні ў БеларусіНесправядлівыя выракі
Улады працягвалі шырока злоўжываць сыстэмай правасудзьдзя для задушэньня іншадумства і адпраўлялі ў турму крытыкаў ураду, а таксама для запалохваньня і спробах прымусіць замаўчаць адвакатаў, якія іх абараняюць. Прынамсі сямі адвакатам выставілі адвольныя абвінавачаньні і мінімум пяцёх зь іх арыштавалі.
Сама меней яшчэ 17 чалавек адвольна пазбавілі юрыдычнай ліцэнзіі пасьля працы ў палітычна матываваных справах. Слуханьні ў палітычна матываваных справах звычайна былі закрытымі і багатыя на парушэньні. У ліпені быў прыняты закон, які пашырае выкарыстаньне расьсьледаваньняў і судоў у адсутнасьць абвінавачаных, ён выкарыстоўваўся ў канцы году.
Дыскрымінацыя
Улады ўзмацнілі напады на некаторыя этнічныя меншасьці, у тым ліку палякаў і літоўцаў, відавочна ў адказ супраць Польшчы і Літвы за прыём эміграцыйных апазыцыйных актывістаў і крытыку беларускага ўраду.
Вайсковыя могілкі польскіх жаўнераў неаднаразова зазналі вандалізм, нікога да адказнасьці не прыцягнулі. Урад адвольна закрыў дзьве польскія школы ў Заходняй Беларусі, дзе жыве значная польская меншасьць, і закрыў літоўскамоўную вучэльню на Горадзеншчыне. Улады нацэлены супраць школаў, дзе выкладаюць на беларускай мове, і выдавецтваў, якія выдаюць кнігі па-беларуску, нягледзячы на яе статус дзяржаўнай мовы, разглядаючы яе як мову палітычнай апазыцыі.
Закрываліся беларускія кнігарні, а беларускамоўныя дзеячы, навукоўцы, дзеячы літаратуры і культуры, экскурсаводы сутыкнуліся з адвольным арыштам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як беларусізаваць Беларусь? Прапановы Цімафея АкудовічаСвабода рэлігіі
Улады нацэліліся на мясцовых хрысьціянскіх лідэраў і актывістаў, якія выступілі супраць міліцэйскага гвалту падчас пратэстаў 2020 году і ролі Беларусі ў вайне Расеі ва Ўкраіне. У сакавіку міліцыя правяла ператрусы ў дамах некалькіх каталіцкіх сьвятароў, адвольна арыштаваўшы аднаго, Аляксандра Барана, на 10 дзён і аштрафаваўшы другога, Васіля Ягорава, за дэманстрацыю салідарнасьці з Украінай.
Пасьля падазронага пажару 26 верасьня ўлады спынілі дамову на карыстаньне мясцовай каталіцкай парафіяй знакамітага касьцёла ў гонар сьвятых Сымона і Алены ў сталіцы Менску. На працягу дэманстрацый 2020 году касьцёл служыў прытулкам пратэстоўцам, якія сутыкнуліся з гвалтам сілавікоў.
Права на здароўе
Якасьць і даступнасьць мэдыцынскай дапамогі заставаліся моцна скампрамэтаванымі, у тым ліку праз пастаяння адток мэдыцынскіх работнікаў, звольненых па палітычных матывах, а таксама назіраўся дэфіцыт некаторых лекаў і мэдычнага абсталяваньня ў выніку міжнародных санкцый.
Мэдыкам, звольненым за падтрымку мірных пратэстаў у 2020 годзе, самавольна адмаўлялі ў аднаўленьні на працы. Улады прыпынілі дзеяньне ліцэнзій як мінімум сямі буйных прыватных мэдыцынскіх клінік, гэта аказалася скаардынаванай кампаній супраць самастойнага аказаньня мэдыцынскіх паслуг.
Правы ўцекачоў і мігрантаў
Улады працягвалі прымушаць уцекачоў і мігрантаў, у тым ліку з Сырыі, Іраку і Афганістану, перасякаць мяжу з Польшчай, Літвой і Латвіяй. Многіх зь іх вярнулі ў Беларусь, дзе яны сутыкнуліся з катаваньнямі і іншым жорсткім абыходжаньнем з боку памежнікаў і іншых службовых асоб, зь перашкодамі ў атрыманьні прытулку або высылкай. Па паведамленьнях, у сакавіку ўлады выселілі ўцекачоў і мігрантаў з часовага лягеру ў вёсцы Брузгі, пакінуўшы амаль 700 чалавек без прытулку і падтрымкі, у тым ліку шмат маленькіх дзяцей і людзей зь цяжкімі захворваньнямі і інваліднасьцю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўрапарлямэнт ухваліў рэзалюцыю аб рэпрэсаваных беларусах