У школах увядуць факультатыўныя заняткі па хакеі. Каб «умелі самастойна думаць»

Ілюстрацыйнае фота. Аляксандар Лукашэнка на лёдзе, красавік 2020 году

Міністэрства адукацыі Беларусі прыняло пастанову, паводле якой у беларускіх школах зьявіцца факультатыў па хакеі.

Згодна з пастановай, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, факультатыўныя заняткі «Гуляем у хакей» прадугледжаныя для вучняў 1–3 клясаў сярэдніх агульнаадукацыйных школ.

Сярод мэтаў факультатыву — «выхаваньне асобы, якая ўмее самастойна думаць, прымаць рашэньні, рэалізоўваць тактычныя задумы індывідуальна, у групе і камандзе; выхаваньне асабістых якасьцяў: волі, настойлівасьці, дысцыплінаванасьці, калектывізму».

Мяркуецца, што, сярод іншага, у школьнікаў будуць «сфармаваныя веды пра гісторыю ўзьнікненьня і разьвіцьця хакею як адной з найбольш масавых спартовых гульняў».

Як вядома, хакей — улюбёная спартовая гульня Аляксандра Лукашэнкі.

Гісторыя ж беларускага хакею апошніх гадоў — гэта рашэньні міжнародных спартовых арганізацый аб забароне ўдзелу камандаў Рэспублікі Беларусь у чэмпіянатах у сувязі з парушэньнямі правоў чалавека, у тым ліку і перасьледу спартоўцаў, якія выступілі супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў у 2020 годзе.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міжнародная фэдэрацыя хакею працягнула адхіленьне зборных Беларусі і Расеі на сэзон 2023/24
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фонд спартовай салідарнасьці зьвярнуўся ў МАК і іншыя арганізацыі з нагоды выраку Апейкіну і Герасімені
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ГУБАЗіК затрымаў гульца зборнай Беларусі ў хакеі на траве, вядомага таксама як блогера ў TikTok
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хакейным зборным Беларусі і Расеі не дазволілі выступаць на чэмпіянаце сьвету 2023 году