Былому журналісту з пулу Лукашэнкі Семчанку далі 3 гады калёніі за «распальваньне варожасьці»

Дзьмітры Семчанка. Архіўнае фота

Менавіта такі тэрмін для палітзьняволенага напярэдадні запрасіў пракурор.

Разгляд справы былога супрацоўніка АНТ Дзьмітрыя Семчанкі пачаўся 21 сакавіка ў Менскім гарадзкім судзе. Працэс вёў судзьдзя Яўген Пісарэвіч.

Пасьля абвяшчэньня абвінавачаньня Семчанка прызнаў віну ў інкрымінаваным яму.

22 сакавіка пракурор запрасіў Семчанку 3 гады калёніі. Судзьдзя пагадзіўся з дзяржабвінаваўцам і пакараў падсуднага такім тэрмінам. Пра гэта паведамляе дзяржаўнае іагенцтва БелТА.

Палітзьняволенага абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 130 КК («Распальваньне сацыяльнай варожасьці і звады»).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былому журналісту прэзыдэнцкага пулу Дзьмітрыю Семчанку запрасілі 3 гады калёніі
  • Дзьмітры Семчанка — журналіст і тэлевядоўца, які раней займаў пасаду ў частцы «прэзыдэнцкага пула» тэлеканала АНТ.
  • 15 верасьня Дзьмітрыя затрымалі разам з жонкай і прысудзілі яму 15 дзён адміністрацыйнага арышту.
  • Пазьней стала вядома, што супраць журналіста распачалі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 130 КК (распальваньне сацыяльнай варожасьці і звады).
  • Паводле Генпракуратуры, Семчанка «ў 2020–2022 гадах у розных Telegram-каналах і чатах разьмясьціў публікацыі, накіраваныя на фармаваньне ў грамадзкасьці непрыязнасьці і нянавісьці да сілавікоў, вайскоўцаў і прадстаўнікоў улады».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былы кіраўнік прэзыдэнцкага пулу журналістаў звольніўся з АНТ і асудзіў міліцэйскі гвалт