Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былому журналісту прэзыдэнцкага пулу Дзьмітрыю Семчанку запрасілі 3 гады калёніі


Дзьмітры Семчанка
Дзьмітры Семчанка

Пра гэта паведамляе БелТА з спасылкай на пракурора.

Палітзьняволенага абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 130 КК («Распальваньне сацыяльнай варожасьці і звады»).

Разгляд справы былога супрацоўніка АНТ Дзьмітрыя Семчанкі пачаўся 21 сакавіка ў Менскім гарадзкім судзе.

Працэс вядзе судзьдзя Яўген Пісарэвіч.

Пасьля абвяшчэньня абвінавачаньня Семчанка прызнаў віну ў інкрымінаваным яму злачынстве.

22 сакавіка пракурор запрасіў Семчанку 3 гады калёніі.

  • Дзьмітры Семчанка — журналіст і тэлевядоўца, які раней займаў пасаду ў частцы «прэзыдэнцкага пула» тэлеканала АНТ.
  • 15 верасьня Дзьмітрыя затрымалі разам з жонкай і прысудзілі яму 15 дзён адміністрацыйнага арышту.
  • Пазьней стала вядома, што супраць журналіста распачалі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 130 КК (распальваньне сацыяльнай варожасьці і звады). Паводле Генпракуратуры, Семчанка «ў 2020–2022 гадах у розных Telegram-каналах і чатах разьмясьціў публікацыі, накіраваныя на фармаваньне ў грамадзкасьці непрыязнасьці і нянавісьці да сілавікоў, вайскоўцаў і прадстаўнікоў улады».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG