«Яны на Захадзе ўжо адказаць нічым ня могуць. Ведаеце, арыштавалі там украінцаў і беларусаў: „О цуды! На Расею працавалі“. Украінцы, беларусы і іншыя. Але ніхто нічога не даказвае, ніхто нічога не паказвае, што ж гэта за людзі, якія працавалі на Расею. Шпіёнамі абвясьцілі. Усё проста: хочуць абмяняць. Хапаюць людзей, каб прапанаваць Расеі ці Беларусі абмен на кагосьці. Ужо прапаноўвалі», — цытуе Лукашэнку БелТА.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Польшчы па падазрэньні ў шпіянажы затрымалі дзевяць іншаземцаў, ёсьць зьвесткі, што трое зь іх беларусы15 сакавіка ў Польшчы затрымалі 9 іншаземцаў праз падазрэньне ў супрацоўніцтве з расейскімі спэцслужбамі. Паводле сьледзтва, затрыманыя рыхтаваліся да дывэрсіяў. Са словаў міністра замежных спраў Польшчы Марыюша Камінскага, галоўнай мэтай групы быў сабатаж паставак абсталяваньня, зброі і дапамогі Ўкраіне, а таксама прапаганда антызаходніх настрояў.
Празь дзень пасьля затрыманьняў зь беларускіх праўладных тэлеграм-каналаў стала вядома, што сярод дзевяці затрыманых трое зьяўляюцца грамадзянамі Беларусі. Гаворка пра Мікалая Маскаленку (1971 г. н.), Уладзіслава Пасьміцюху (1994 г. н.) і Марыю Мядзьведзеву (2004 г. н.).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Працаваў у Маскве нянькай, кінула журфак БДУ. Што вядома пра затрыманых у Польшчы нібыта за шпіянаж беларусаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Намдырэктара вядомай кампаніі, сувязь са шпіталем КДБ. Што вядома пра трэцяга беларуса, нібыта затрыманага ў Польшчы па «шпіёнскай справе»