На выхадзе да прэсы пасьля завяршэньня візыту Сі ў Маскву ён зноў ня стаў казаць аб падтрымцы Расеі ў вайне з Украінай. Пуцін у сваю чаргу заявіў, што гатовы кіравацца плянам Пэкіну па мірным працэсе (дакумэнт, у прыватнасьці, заклікае спыніць агонь і пачаць мірныя перамовы, але не зьмяшчае канкрэтных прапаноў як гэта зрабіць).
Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін пасьля сустрэчы са старшынём КНР Сі Цзіньпінем заявіў, што Расея і Кітай блізкія да ўзгадненьня будаўніцтва газаправода «Сіла Сыбіры-2» магутнасьцю, аналягічнай разбуранай магістралі «Паўночны паток» у Нямеччыну.
Па словах Пуціна, праектаваная магутнасьць газаправода праз Манголію — 50 мільярдаў кубамэтраў у год. Гэта блізка да праектнай магутнасьці «Паўночнага патоку», праекту, які працаваў да пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну.
Сукупны аб’ём паставак расейскага газу да 2030 года, паводле ацэнкі Пуціна, павінна скласьці 98 мільярдаў кубамэтраў. Калі гаворка ідзе пра гадавы абʼём, то экспарт газаправоднага газу, па разьліках Масквы, павінен вырасьці ў амаль у 6,5 разоў у параўнаньні з ужо рэкорднымі абʼёмамі 2022 года. Тады яны склалі 15, 5 мільярда.
Гэта адбываецца на фоне рэзкага скарачэньня паставак у Эўропу. Па разьліках «Ведамасцяў», экспарт у эўрапейскія краіны ў 2022 годзе мог скараціцца роўна ўдвая — са 174,7 да 85,5 з паловай мільярды кубамэтраў. Гэта адбылося з прычыны разрыву двухбаковых зьдзелак паміж Масквой і краінамі ЭЗ, бакі абвінавачвалі ў гэтым адзін аднаго.
Працы газаправодаў у Кітай могуць перашкодзіць уведзеныя ў лютым супраць Расеі санкцыі ЗША, — зьвярнула ўвагу расейская газэта «Коммерсантъ». У рамках чарговага санкцыйнага пакета Маскве было забаронена пастаўляць турбіны, якія выкарыстоўваюцца для прапампоўваньня газу, і вялікая колькасьць крытычных дэталяў да іх.
Расейскія кампаніі актыўна шукаюць новых пастаўшчыкоў у Кітаі і Іране і скупляюць турбіны на другасным рынку, але пакуль ня могуць замяніць пастаўкі з Эўропы і ЗША, распавялі суразмоўцы выданьня.
ISW: Кітай дапаможа Расеі абыйсьці санкцыі, але ня будзе дапамагаць у вайне
Экспэрты амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны (ISW) мяркуюць, што Кітай прапанаваў Расеі больш стрыманае бачаньне двухбаковых дачыненьняў, чым на разьлічвала расейскае кіраўніцтва.
У справаздачы ISW на падставе аналізу апублікаваных кітайскімі і расейскімі СМІ артыкулы лідэраў Кітаю і Расеі аб дачыненьнях паміж краінамі, адзначаецца, што Сі Цзіньпін прапанаваў Расеі менш агрэсіўную, чым Уладзімір Пуцін, галоўную мэту дачыненьняў. Лідэр Кітаю прапанаваў імкнуцца да шматпалярнага сьветапарадку, але ня супраць супрацьстаяньня Захаду. Сі Цзіньпін таксама моцна засяродзіўся на пасярэдніцкай ролі Кітая ў вайне ва Украіне.
Экспэрты мяркуюць, што Ўладзімір Пуцін, вітаючы ініцыятыву Кітая наконт Украіны, разьлічваў, што Сі Цзіньпін падтрымае агрэсіўную лінію супраць Захаду.
«Адмова Сі Цзіньпіна далучыць Кітай да Расеі ў геапалітычным канфлікце Пуціна з Захадам зьяўляецца прыкметным адыходам ад абвешчанага Кітаем «безабмежаванага партнэрства» з Расеяй да пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. Рыторыка Сі Цзіньпіна сьведчыць аб тым, што ён ня схільны цалкам аказваць Расеі эканамічную і палітычную падтрымку, неабходную ёй для ліквідацыі няўдач ва Украіне», – перакананыя ў Інстытуце вывучэньня вайны.
У ISW мяркуюць, што падпісаныя ў Маскве двухбаковыя гандлёва-эканамічныя пагадненьні, найбольш імаверна, будуць накіраваныя на садзейнічаньне схемам абыходу санкцый, уведзеных супраць Расеі пасьля пачатку вайны ва Ўкраіне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сі Цзіньпін стаў першым ў гісторыі КНР кіраўніком, перавыбраным на трэці тэрмінУкраінская выведка: няма прыкметаў гатоўнасьці Кітаю пастаўляць Расеі зброю
Прадстаўнік Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны Андрэй Юсаў лічыць малаімавернай вайсковую дапамогу Кітаю Расеі.
«Калі мы кажам аб цяперашнім візыце, то гэта візыт моцнага лідэра, рэгіянальнага міжнароднага лідэра ў краіну, рэжым якой атрымлівае паражэньне і знаходзіцца ў зьнешнеэканамічным і палітычным глухім куце. Безумоўна, як прагматычны геапалітычны гулец, Кітай і яго лідэра будуць узмацняць свае пазыцыі ў рэгіёне і над тэрыторыяй Расейскай Фэдэрацыі, абараняючы ўласныя эканамічныя і іншыя нацыянальныя інтарэсы», – сказаў Андрэй Юсаў.
Паводле яго, няма прыкметаў таго, што Кітай перадае Расеі ўзбраеньне. «Такіх фактаў не зафіксавана. Але Ўкраіна, безумоўна, вывучае гэтае пытаньне і назірае за гэтым», – падкрэсьліў прадстаўнік украінскай вайсковай выведкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: NYT: з пачатку вайны ва Ўкраіне Кітай экспартаваў у Расею бесьпілётнікаў на суму больш за $12 млнВайна Расеі супраць Украіны
- А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе па просьбе груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах абласьцей. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
- Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам.
- Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб'екты, расейцы бамбяць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
- 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фотаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяр масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
- З 24 лютага Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў. Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый у Харкаўскай вобласьці.
- Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якія Расея не кантралявала.
- 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
- У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
- 3 верасьня ўкраінскі брыгадны генэрал Аляксандар Тарнаўскі заявіў, што Ўзброеныя сілы Ўкраіны прарвалі першую лінію абароны на запароскім кірунку, на якую расейцы выдаткавалі больш за ўсё рэсурсаў.
- У канцы 2023 і на пачатку 2024 расейцы працягвалі масавыя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў: Дніпры, Кіеве, Харкаве, Адэсе і іншых месцах дзясяткі людзей загінулі і атрымалі раненьні. Украінскі бок у адказ абстрэльваў расейскі Белгарад, некалькі чалавек загінулі. Узброеныя сілы дзьвюх краін рэгулярна атакуюць падкантрольныя адна адной тэрыторыі бесьпілётнікамі.
- Агулам з пачатку 2024 году ўкраінскія дроны пашкодзілі 18 расейскіх НПЗ, што прывяло да скарачэньня вытворчасьці амаль на 14%. У сакавіку былі атакаваныя такія абʼекты, як Разанскі НПЗ «Раснафты» і завод «Лукойла» ў Кстове ў Ніжагародскай вобласьці. Абодва ўваходзяць у топ-10 найбуйнейшых НПЗ Расеі і забясьпечваюць бэнзінам Маскву.
- 6 жніўня 2024 году Ўкраіна пачала апэрацыю ў Курскай вобласьці. 19 жніўня прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што пад кантролем Украіны ў ходзе апэрацыі Ўзброеных сілаў Украіны знаходзяцца 92 паселішчы Курскай вобласьці Расеі. Галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Ўкраіны Аляксандар Сырскі ўдакладніў, што такіх населеных пунктаў 82. Улады Ўкраіны заявілі пра стварэньне ваенных камэндатураў і арганізацыі перадачы «гуманітарнай дапамогі ў населеныя пункты, якія знаходзяцца пад кантролем Украіны». Экспэрты Інстытуту вывучэньня вайны, прааналізаваўшы заявы і відэаматэрыялы з геалякацыяй, выказалі меркаваньне, што Ўкраіна кантралюе ў Курскай вобласьці ня ўсю тэрыторыю ў заяўленых межах прасоўваньня.
- 16-18 жніўня ўкраінскія сілы падарвалі тры масты, якія мелі стратэгічнае значэньне для матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня групоўкі расейскіх войскаў ва Ўкраіне і вайсковай авіяцыі, якая базуецца ў Курскай вобласьці.
- 17 лістапада Джо Байдэн зьняў абмежаваньні на нанясеньне ўдараў амэрыканскай дальнабойнай зброяй па тэрыторыі Расеі.
- Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.