Пра гэта паведамляе «Голас Амэрыкі».
Як адзначыў Блінкен, ЗША чакаюць, што Кітай «можа выкарыстоўваць гэты візыт, каб паўтарыць заклікі да спыненьня агню ў рамках сваіх прапановаў аб перамір’і».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сі Цзіньпін прыбыў у Расею. Гэты першы візыт замежнага кіраўніка ў Маскву пасьля выдачы ордэра на арышт ПуцінаДзяржсакратар падкрэсьліў, што «ЗША вітаюць любую ініцыятыву, якая дапаможа забясьпечыць справядлівы і трывалы мір, у тым ліку элемэнты, якія ЗША падтрымліваюць ужо даўно, уключаючы забесьпячэньне ядзернай бясьпекі, урэгуляваньне першачарговага крызісу і абарону грамадзянскіх асобаў».
Дзяржсакратар нагадаў, што «старшыня Сі прыехаў у Расею праз некалькі дзён пасьля таго, як Міжнародны крымінальны суд выдаў ордэр на арышт прэзыдэнта Пуціна». Ён канстатаваў, што ў сувязі з гэтым крокам «можна меркаваць, што Кітай не адчувае сябе абавязаным ускладаць на Крэмль адказнасьць за зьверствы, учыненыя ва Ўкраіне. І замест таго, каб асудзіць іх, хутчэй падасьць дыпляматычнае прыкрыцьцё Расеі, каб яна працягвала ўчыняць падобныя злачынствы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША ў новым пакеце дапамогі перададуць Украіне боепрыпасы да HIMARS і БМП Bradley на $400 млнЯк нагадаў кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства ЗША, Дзярждэпартамэнт лічыць, што падмуркам любога пляна спыненьня вайны супраць Украіны і ўсталяваньня справядлівага і трывалага міру «павінна быць адстойваньне сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны ў адпаведнасьці са Статутам ААН».
Акрамя таго, адзначыў дзяржсакратар, «заклік да спыненьня агню, які не прадугледжвае вываду расейскіх войскаў з тэрыторыі Украіны, фактычна азначаў бы ратыфікацыю расейскіх захопаў. Ён стаў бы прызнаньнем спробаў Расеі сілай захапіць тэрыторыю сувэрэннай дзяржавы. Гэта дазволіла б Расеі яшчэ больш умацаваць свае пазыцыі ва Ўкраіне».
Дзярждэпартамэнт лічыць, што «перамірʼе зараз, без доўгатэрміновага рашэньня, дала б Пуціну перадышку і магчымасьць перадысьлякаваць свае войскі, а затым аднавіць вайну ў больш выгадны для Расеі час», працягваў кіраўнік амэрыканскай дыпляматыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Крамлі прайшла нефармальная сустрэча Пуціна і Сі«Сьвет, — падкрэсьліў ён, — не павінен быць уведзены ў зман ніякімі тактычнымі крокамі Расіі пры падтрымцы Кітая або любой іншай краіны, накіраванымі на замарожваньне вайны на расейскіх умовах. Падобны крок стаў бы парушэньнем Статуту ААН і парушэньнем волі 141 краіны, якая асудзіла вайну Расеі на Генэральнай Асамблеі ААН».
Дзяржсакратар нагадаў, што Ўкраіна, як адзін з бакоў канфлікту, ужо вылучыла формулу справядлівага міру і што калі Кітай падтрымлівае спыненьне вайны на аснове прынцыпаў Статуту ААН, то ён можа супрацоўнічаць з прэзыдэнтам Украіны на падставе гэтага пляну, а таксама выкарыстоўваць свой уплыў на Маскву, каб прымусіць Расею адвесьці свае войскі.
Па словах Блінкена, «анэксія Расеяй сувэрэннай украінскай тэрыторыі, у тым ліку тэрыторый, якія яна нават не кантралюе, і яе жорсткія напады на мірных жыхароў, ясна паказваюць, што прэзыдэнт Пуцін у цяперашні час не зацікаўлены ў такім міры».