«Асабіста прэзыдэнт Лукашэнка да гэтага часу ні разу не заяўляў аб прызнаньні, скажам, Крыму ў складзе Расейскай Фэдэрацыі, ужо ня кажучы аб прызнаньні новых субʼектаў Расеі. Пра гэта гаворыць прэзыдэнт Сырыі, але не гаворыць прэзыдэнт братэрскай Беларусі», — адзначыў Затулін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У МЗС Расеі заявілі, што паездку Лукашэнкі ў Крым можна арганізаваць «хоць цяпер»«Пры гэтым усім жа зразумела, што пасьля выбараў 2020 году Аляксандар Рыгоравіч Лукашэнка абапіраецца толькі на падтрымку Расеі. Ён ізноў названы апошнім дыктатарам Эўропы. Праўда, зараз Пуцін яшчэ больш адыёзная для масмэдыя на Захадзе асоба», — дадаў палітык.
30 лістапада 2021 году ў інтэрвію міжнароднаму інфармацыйнаму агенцтву «Россия сегодня» Лукашэнка заявіў, што Крым дэ-факта — «гэта расейскі Крым», а пасьля рэфэрэндуму 2014 году «і дэ-юрэ Крым стаў расейскім».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка заявіў, што Крым дэ-юрэ расейскі, і зьбіраецца ў СевастопальЗатулін тады сказаў, што ставіцца да гэтай заявы «трэба спакойна». «Прызнаньні Беларусьсю, безумоўна, зьвязаныя зь сёньняшнім становішчам — стаўленьнем з боку Захаду да Беларусі і той жа Ўкраіны. Гэта хутчэй іх заслуга ў тым, што Беларусь такі заявіла аб прызнаньні Крыму... Цяпер надзеі наладзіць адносіны з Захадам далёкія ад увасабленьня, далей, чым калі б там ні было. З прычыны гэтага Лукашэнка і робіць гэтыя заявы», — сказаў ён.