Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МЗС Расеі заявілі, што паездку Лукашэнкі ў Крым можна арганізаваць «хоць цяпер»


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Расейскія ўлады могуць арганізаваць паездку Аляксандра Лукашэнкі ў акупаваны Крым «хоць цяпер», паведаміў расейскаму дзяржаўнаму агенцтву ТАСС намесьнік міністра замежных справаў Расеі Андрэй Рудэнка.

«Сапраўды, на пасяджэньні Вышэйшага дзяржсавету саюзнай дзяржавы 4 лістапада прэзыдэнт Беларусі заявіў аб жаданьні наведаць Крым. Мы можам толькі вітаць гэты намер, як і наступныя заявы іншых прадстаўнікоў улады. (...) Крымскія ўлады неаднаразова заяўлялі пра гатоўнасьць прыняць яго хоць цяпер», — сказаў ён.

30 лістапада Аляксандр Лукашэнка заявіў, што «Крым дэ-факта і дэ-юрэ стаў расейскім» пасьля непрызнаньня ААН, ЭЗ, ЗША, Украінай і іх саюзьнікамі «крымскага рэфэрэндуму». Лукашэнка таксама заявіў, што мае намер наведаць Крым і мае дамоўленасьць з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным.

Пры гэтым Лукашэнка ўдакладніў, што раней не прызнаваў анэксаваны Крым расейскім з прычыны Будапэшцкага мэмарандуму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG