У Бабруйску КДБ затрымаў 18-гадовага хлопца. Яго прымусілі аголеным расказваць пра сябе на відэа

Ілюстрацыйнае фота.

Супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бясьпекі на вуліцы ў Бабруйску затрымалі 18-гадовага Арцёма Бярозкіна. Здарылася гэта ў рамках «зачысткі», якую загадаў правесьці Аляксандр Лукашэнка.

Як паведамляе Наша Ніва са спасылкай на праваабаронцаў «Вясны», віна хлопца для сілавікоў заключаецца ў тым, што ён сымпатызаваў Украіне.

Юнака паклалі на асфальт і прывезьлі дамоў, дзе дзе яго разьдзелі і прымусілі аголеным, у адных трусах, застрашаным, расказваць на відэа, што ён стварыў тры каналы ў тэлеграм, дзе разьмяшчаў «экстрэмісцкія», нібыта, матэрыялы — да прыкладу, фатаграфіі ўкраінскіх вайскоўцаў.

Таксама яму ў віну ставяць створаны ў Тыктоку акаўнт, прысьвечаны барацьбе Ўкраіны супраць расейскай агрэсіі. Відэа з юнаком апублікавалі дзяржаўныя СМІ.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прадпрымальніцу Кацярыну Шуст арыштавалі на 10 сутак. Што яна напісала на выпадак затрыманьня