Украіна ў 2021 годзе экспартавала чатыры баявыя танкі Т-72, адзін танк «Оплот» і адну тактычную баявую колавую машыну «Дозор-Б».
Як адзначаецца ў справаздачы Дзяржаўнай службы экспартнага кантролю Ўкраіны, канцавым спажыўцом гэтай тэхнікі сталі ЗША. Таксама ў ЗША была перададзеная адна самаходная артылерыйская ўстаноўка ДАНА.
Яшчэ 50 браняваных машын «Козак 5» Украіна паставіла ў Саудаўскую Арабію.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускі складнік «Моцы новай арміі» Ўкраіны. Фотарэпартаж з выставы ў КіевеУ Аб’яднаныя Арабскія Эміраты Ўкраіны прадала два верталёты Мі-24Р і дзьве пераносныя супрацьтанкавыя вінтоўкі і гранатамёты.
Са стралковай зброі і лёгкага ўзбраеньня Ўкраіна паставіла ў Польшчу як краіну канцавога спажываньня сваёй вайсковай прадукцыі 583 рэвальвэры і пісталеты, у Турэччыну — 2 лёгкія кулямёты, 2 ручныя кулямёты і 315 пераносных супрацьтанкавых кіраваных рэактыўных снарадаў і ракетных комплексаў.
Марока атрымала з Украіны 1000 пераносных супрацьтанкавых кіраваных рэактыўных снарадаў і ракетных комплексаў, а Катар — 459.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стакгольмскі міжнародны інстытут дасьледаваньня праблем міру: Эўропа ўзбройваецца, РФ губляе пазыцыі на рынку зброіПаводле штогадовага дакладу Стакгольмскага міжнароднага інстытуту дасьледаваньня праблем міру (SIPRI), у 2022 годзе Ўкраіна выйшла на трэцяе месца ў сьвеце ў аб’ёме імпарту ўзбраеньняў пасьля Катара і Індыі. Найбуйнейшымі пастаўшчыкамі Кіева сталі ЗША (34%), Польшча (17%) і Нямеччына (11%).
Пры гэтым амэрыканскі экспарт ва Ўкраіну, які рэзка вырас пасьля расейскага ўварваньня, усё роўна саступае па абʼёме пастаўкам з ЗША ў Кувэйт, Саудаўскую Арабію, Катар і Японію. Прычына, піша SIPRI, у тым, што гэтым краінам ЗША перадаюць больш перадавое і дарагое ўзбраеньне, у тым ліку баявыя самалёты і сыстэмы СПА. Ва Ўкраіну ж пераважна паступала больш старое ўзбраеньне, у тым ліку са складоў Пэнтагону.