Толькі дзьве ІТ-кампаніі, якія мелі беларускія карані, засталіся ў рэестры прадпрыемстваў-рэзыдэнтаў праекту «Дія.City», створанага для актывізацыі разьвіцьця ІТ-сэктару з асаблівай падатковай сыстэмай.
Кампанія «Опендатабот», якая займаецца аналізам адкрытых зьвестак ва Ўкраіне, удакладніла, што мова ідзе аб кампаніі Perevaga Technology (бэнэфецыяр беларус Андрэй Басак) і DataMola (бэнэфецыяр беларус Максім Заранок).
Толькі гэтыя дзьве кампаніі прысутнічаюць у рэестры «Дія.City» зарэгістраваных рэзыдэнтаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад «палітыка ня наша справа» да «пакінем абедзьве краіны». Як ІТ-кампаніі сыходзяць зь БеларусіЗгодна з паведамленьнем кампаніі «Опендатабот», у 2023 годзе колькасьць рэзыдэнтаў украінскага ІТ-парку дасягнула 498-і. Найбольшая колькасьць кампаній (314) маюць украінскія карані, а сярод замежных — кіпрскія (45 рэзыдэнтаў) і амэрыканскія (38).
За год працы 15 кампаній страцілі статус рэзыдэнт праекту «Дія.City», пераважна з прычыны замарожваньня працы бізнэсу на час вялікай вайны або ў сувязі зь пераходам на ільготны падатак у 2 % ад абарачэньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зь Беларусі ва Ўкраіну пераехалі 40 ІТ-кампаніяў і больш як 2000 фрылянсэраўУ сьнежні 2020 году Міністэрства лічбавай трансфармацыі Ўкраіны паведамляла, што ва Ўкраіну пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020, пераехалі каля 40 ІТ-кампаніяў і больш як 2000 фрылянсэраў зь Беларусі. Тады ж ва Ўкраіне стварылі адмысловы праект падтрымкі беларускіх спэцыялістаў ІТ-сэктару, распрацаваны супольна з ІТ-асацыяцыямі, міністэрствамі эканомікі і замежных справаў.
Каб заахвоціць беларускіх ІТ-спэцыялістаў да пераезду ва Ўкраіну, Міністэрства лічбавай трансфармацыі ініцыявала замацаваньне на заканадаўчым узроўні выбару спрошчанай сыстэмы падаткаабкладаньня нават без дазволу на часовае або сталае жыхарства, а таксама магчымасьці быць на тэрыторыі Ўкраіны больш за 90 дзён без дазволу на жыхарства.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Украіны падпісаў указ аб прыцягненьні ІТ-спэцыялістаў зь БеларусіУ пачатку кастрычніка 2020 году прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падпісаў указ № 420/2020 «Аб некаторых захадах для прыцягненьня прадпрымальнікаў, высокакваліфікаваных спэцыялістаў, якія ёсьць грамадзянамі Рэспублікі Беларусі».
Беларускі бок назваў гэты дакумэнт недружалюбным і дыскрымінацыйным крокам, а МЗС Беларусі ўручыў ноту ўкраінскаму амбасадару з прычыны таго, што Ўкраіна прыняла гэты ўказ «у парушэньне агульнапрынятых праўных нормаў распаўсюджвае сваё дзеяньне выключна на грамадзян суседняй дзяржавы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МЗС Беларусі пратэстуе супраць таго, што Ўкраіна хоча прыцягнуць беларускіх спэцыялістаў