Пра вызваленьне выдаўца Зьмітра Коласа паведамілі выданьню Reform.by яго сябры.
Перакладчык і літаратуразнаўца выйшаў на волю 14 сакавіка пасьля 10 содняў арышту, які правёў у «амэрыканцы».
Выдавец быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ 4 сакавіка ў сваёй кватэры.
Паводле сяброў, абвінавачваньне яму не прад’яўленае. Прычыны затрыманьня пакуль не абнародуюцца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выдавецтва «Зьміцер Колас» абвясьціла аб прыпыненьні дзейнасьці, паводле неафіцыйнай інфармацыі, яго заснавальнік у КДБ