Усяго ў 2022 годзе па польскія візы зьвярнуліся 283 477 беларусаў, зь іх па візы тыпу D (нацыянальныя) — 264 097 зваротаў, тыпу C (шэнгенскія) — 19 380.
У выніку ў 2022 годзе МЗС Польшчы выдаў 278 181 візу, зь іх тыпу D — 259 427 і тыпу C — 18 754.
Па працоўныя візы ў дыпляматычныя прадстаўніцтвы Польшчы зьвярнуліся 121 964 беларусы (выдадзена 120 287 візаў).
Па візу па праграме Poland Business Harbour зьвярнуліся 62 324 прэтэндэнты (выдадзена 61 365).
На «гуманітарную» візу прэтэндавалі 259 30 беларусаў (выдадзена 24 364).
На атрыманьне «карты паляка» прэтэндавалі 62 324 грамадзяніны Беларусі (выдадзены 46 121 дакумэнт).
У 2022 годзе ў Польшчы пастаянна пражывалі амаль 80 тыс. беларускіх грамадзян, сьведчаць дасьледаваньне, праведзенага спэцыялістамі інстытуту «Палітычная сфэра».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У 2022 годзе больш за 171,5 тысяч беларусаў атрымалі доступ да польскага рынку працы, — дасьледаваньне ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За апошнія 10 гадоў колькасьць беларусаў у Літве павялічылася больш як у 8 разоў, — дасьледаваньне