Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За апошнія 10 гадоў колькасьць беларусаў у Літве павялічылася больш як у 8 разоў, — дасьледаваньне


Ілюстрацыйнае фота. Акцыя салідарнасьці беларусаў у Вільні ў другую гадавіну прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году
Ілюстрацыйнае фота. Акцыя салідарнасьці беларусаў у Вільні ў другую гадавіну прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году

За 10 гадоў колькасьць грамадзян Беларусі, якія легальна пражываюць у Літве, вырасла больш як у 8 разоў. Пра гэта сьведчаць вынікі дасьледаваньня, праведзенага інстытутам «Палітычная сфэра» і прадстаўленага 28 лютага на анлайн-прэзэнтацыі,паведамляе BPN.

У дасьледаваньні экспэрты абапіраліся на зьвесткі Дэпартамэнту міграцыі МУС Літвы і афіцыйную статыстыку літоўскага Міністэрства адукацыі, расказаў дырэктар інстытуту Андрэй Казакевіч.

Маніторынг паказаў, што на канец 2022 году ў Літве жылі 48 804 чалавекі зь беларускім грамадзянствам. У 2013 годзе ў Літве жылі 5 846 чалавек зь беларускім грамадзянствам, значыць, за дзесяць гадоў іх колькасьць вырасла ў 8,3 раза.

Асноўныя лічбы з дасьледаваньня:

  • Прыкметны рост эміграцыі беларусаў у Літву пачаўся ў 2017 годзе. Да 2020 году беларусы пераяжджалі ў асноўным па эканамічных матывах, пасьля да гэтага дадаўся палітычны фактар, робіць высновы Казакевіч.
  • У абсалютным вылічэньні Літва для беларусаў зьяўляецца другой паводле папулярнасьці краінай для пераезду пасьля Польшчы. У адносным — гэта краіна-лідэр зь «вялікім апярэджаньнем». Паводле афіцыйных зьвестак, у Літве на 1 тысячу жыхароў прыпадае 17 беларускіх грамадзян (у Польшчы — 1,8, у Нямеччыне — 0,3).
  • Беларусы зьяўляюцца другой па колькасьці групай іншаземцаў у Літве пасьля ўкраінцаў.
  • 70-80% беларускіх эмігрантаў выбірае месцам жыхарства Вільню.
  • На канец 2022 году часовы від на жыхарства ў Літве мелі 30 815 беларусаў (у 2021-м — 20 550, у 2020-м — 13 088). Дазвол на сталае пражываньне да канца 2022 году выдалі 505 грамадзянам Беларусі.
  • У гэтым навучальным годзе адукацыю ў літоўскіх ВНУ і тэхнікумах атрымліваюць 1 444 беларускія студэнты; у школах Літвы навучаецца 498 дзяцей зь Беларусі (63,7% атрымліваюць адукацыю на расейскай мове, 15,7% — на беларускай, 13,5% — на літоўскай, 7,1% — на іншых мовах); літоўскія дзіцячыя сады наведваюць 110 беларускіх дашкольнікаў.
  • У 2021 годзе 68,82% грамадзян Беларусі працаўладкаваліся ў Літве ў сфэры транспарту і лягістыкі (у асноўным у якасьці кіроўцаў), 16,2% працавалі ў будаўніцтве, 5,58% — у IT, у 4,8% — у апрацоўчай прамысловасьці. Інфармацыі за 2022 год пакуль няма.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG