На працягу 2022 году ведамства вяло 961 крымінальную вытворчасьць. Па выніках дасудовага расьсьледаваньня ў суд накіравана 29 крымінальных спраў, 24 зь іх — з абвінаваўчым актам.
Для кампэнсацыі прычыненай дзяржаве шкоды па ўсіх крымінальных вытворчасьцях наклалі арышт на маёмасьць агулам на суму 46,7 млрд грыўняў, зь якіх 41 млрд (каля 1,27 млрд даляраў паводле сярэднегадавога курсу Нацбанка Ўкраіны) — актывы, бэнэфіцыярнымі ўладальнікамі якіх зьяўляюцца грамадзяне Расеі і Беларусі, гаворыцца ў справаздачы па выніках працы Бюро ў 2022 годзе.
Для абароны эканомікі Ўкраіны «ад узьдзеяньня на яе дзяржаў-агрэсараў» улетку 2022 году ведамства прапанавала ўраду забараніць удзельнічаць у публічных закупках юрыдычным асобам, канчатковымі бэнэфіцыярамі якіх зьяўляюцца беларускія і расейскія грамадзяне, а таксама «ўвесьці штрафныя санкцыі да контрагентаў, якія вядуць зьнешнеэканамічную дзейнасьць з такімі кампаніямі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Кіеве арыштавалі маёмасьць беларускіх і расейскіх кампаній на 270 млн даляраў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне арыштавалі вагоны 2 беларускіх і 8 расейскіх кампаній ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне выявілі злачынную схему, на якой да вайны зараблялі пры рэалізацыі ўгнаеньняў «Беларуськалію» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна арыштавала беларускія і расейскія вагоны з угнаеньнямі на суму звыш $12 млн