Цана абразы. Чым Зяленскі адкажа Лукашэнку?

Каляж

Чаму Лукашэнка пасьля працяглай паўзы прызнаў дывэрсію ў Мачулішчах? Як рэагуе грамадзкая думка Ўкраіны на абвінавачаньні Лукашэнкі? Пасьля зьняваг Лукашэнкі ў адрас Зяленскага ці сустрэнецца апошні зь Ціханоўскай? Ці зьменіцца цяпер стаўленьне Ўкраіны да эўрапейскіх санкцыяў адносна Беларусі?

Гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium абмяркоўваюць каардынатар экспэртнай сеткі «Наше меркаваньне», палітычны аналітык Вадзім Мажэйка і ўкраінскі публіцыст Паўло Зуб’юк.

Мажэйка

  • Лукашэнку, беларускім уладам цяжка была пераконваць расейцаў, што з самалётам нічога не адбылося, калі той вылецеў у Расею на рамонт.
  • Таму Лукашэнка вырашыў інцыдэнт прызнаць, а віну ўскласьці, зразумела ж, на Ўкраіну.
  • Для Лукашэнкі было важна ўратаваць сваю рэпутацыю ў вачах Масквы і паказаць, што ён усё ж кантралюе сытуацыю ў краіне.

Вадзім Мажэйка

  • Прызнаньню «ўкраінскага дывэрсанта», якое паказалі па БТ, няма веры, бо невядома, пад якім ціскам ён гэта сказаў.
  • Лукашэнка спрабаваў апраўдацца перад расейцамі, беларускія сілавікі — перад Лукашэнкам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка прызнаў дывэрсію супраць расейскага самалёта ў Мачулішчах праз тыдзень пасьля здарэньня
  • Я ня думаю, што пасьля гэтага дэмаршу Лукашэнкі канал камунікацыі паміж Менскам і Кіевам абавязкова закрыецца.
  • У вайну каналы камунікацыі мець варта.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выбух у Мачулішчах і зьнявагі Лукашэнкі на адрас Зяленскага — адкрыцьцё «беларускага фронту»? Аналіз экспэртаў
  • Словы Лукашэнкі «мы не нападзём» мала чаго вартыя. Мы чулі шмат разоў і ад яго, і ад Макея, што Расея зь беларускай тэрыторыі не нападзе.
  • Лукашэнка быў вельмі эмацыйны, ён прыгадваў, што мацярыў сваіх сілавікоў.
  • Пуцін да страты крэйсэра «Масква», да іншых стратаў на вайне быў гатовы. І за іх Зяленскага ня лаяў. А Лукашэнка быў ня надта гатовы.
  • Для Пуціна гэта ня першая вайна, якую ён разьвязаў. Лукашэнка войнаў не разьвязваў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Галоўны заступнік беларускага калію — Партугалія». Рэдактар Свабоды Юзьвяк пра інсайды з Эўразьвязу і абыход санкцый
  • Рэакцыя Лукашэнкі на гучную, але ўсё ж лякальную падзею паказвае, што ён баіцца збройнага супраціву.
  • Я б не чакаў карэнных зьменаў украінскай палітыкі адносна Беларусі. Яна грунтуецца на тым, як у Кіеве разумеюць прагматычныя інтарэсы Ўкраіны.
  • Называй Зяленскага «гнідай» ці не, ён будзе дзейнічаць, зыходзячы з сваіх інтарэсаў, а не з сваёй крыўды.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гандляваць зь людажэрам? Двубой Лявончыка і Тышкевіча пра мараль і realpolitik
  • СБУ сапраўды магла мець дачыненьне да дывэрсіі ў Мачулішчах, як у Другую сусьветную вайну брытанскія і амэрыканскія спэцслужбы нярэдка мелі дачыненьне да апэрацый антынацысцкіх партызанаў у акупаваных краінах.
  • Калі СБУ мела дачыненьне, то гэта ўжо зьмена палітыкі. Ад «пернікаў» у выглядзе просьбаў да ЭЗ ня ўводзіць санкцыі адносна Беларусі — да «пугі» ў выглядзе такой дывэрсіі.

Зубʼюк

Паўло Зуб'юк

  • Украіна ніколі афіцыйна не пацьвярджае сваю датычнасьць ні да якіх інцыдэнтаў за сваімі межамі. Не пацьвярджаюць гэтага і адносна тэрыторыі Расеі, хаця зь ёю ідзе вайна.
  • Тое самае і адносна Беларусі.
  • У свой час Пуцін казаў, што ў Данбасе дзейнічаюць «шахтары і трактарысты».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ДзяржТБ паказала відэа «прызнаньня» «дывэрсанта», КДБ завёў справу аб «спробе акту тэрарызму». Сабралі заявы ўладаў і рэакцыі на іх
  • Я паглядзеў камэнты да навіны пра заявы Лукашэнкі на сайтах некалькіх украінскіх СМІ. Там шмат праклёнаў у адрас Лукашэнкі, але мала разваг пра тое, што гэтую дывэрсію зрабілі беларусы і давайце будзем ім удзячныя.
  • Таксама няшмат камэнтароў наконт таго, што дывэрсію зрабілі ўкраінскія хлопцы.
  • Няшмат як допісаў кшталту «Слава беларускім партызанам», гэтак і кшталту «Слава нашым дывэрсантам».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У СБУ і офісе Зяленскага адрэагавалі на заявы Лукашэнкі аб інцыдэнце на аэрадроме Мачулішчы пад Менскам
  • Збольшага ўкраінцы проста радуюцца таму, што ў Лукашэнкі праблемы. І хто б ні зрабіў гэтую дывэрсію — добра, што зрабілі.
  • Што да лаянкі Лукашэнкі ў адрас Зяленскага, то мы выдатна ведаем, што сёньня Лукашэнка гаворыць адно, а заўтра — іншае, часам цалкам адваротнае.
  • Сёньня ён лае Зяленскага, а заўтра скажа, што Зяленскі — «наш чалавек». І ўся беларуская прапаганда разьвернецца на 180 градусаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму ў палку Каліноўскага не давяраюць Ціханоўскай. Тлумачыць украінскі палітоляг Ігар Тышкевіч
  • Я не выключаю, што дывэрсія супраць А-50 дае Лукашэнку дадатковыя аргумэнты перад Пуціным, каб ня ўцягвацца ў вайну беларускім войскам.
  • Ён можа сказаць Пуціну, што ў Беларусі і так фронт, вось дывэрсійныя групы паўсюль, трэба зь імі змагацца ў Беларусі, а не ісьці ваяваць ва Ўкраіну.
  • Нейкія падобныя аргумэнты выказваў гішпанскі дыктатар Франка, каб адмовіцца ад прапановы Гітлера ўступіць у вайну з ангельцамі і амэрыканцамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што апанэнты Лукашэнкі могуць прапанаваць Украіне? Кавалеўскі расказаў, пра што гутарыў з украінскімі ўладамі
  • Ва ўкраінскім грамадзтве ёсьць пазыцыя, што беларускі народ дапусьціў, каб на Ўкраіну напалі зь яго тэрыторыі. І таму адзіныя беларусы, зь якімі мы будзем размаўляць, — гэта полк Каліноўскага.
  • Але пакуль не пяройдзеная мяжа, каб з палком наўпрост размаўляў Зяленскі.
  • Стаўленьне да беларусаў — палітычных уцекачоў матывавалася адным: як бы не справакаваць Лукашэнку на ўступленьне ў вайну войскам.
  • Я ня бачу, каб гэтае стаўленьне зьмянілася. І лаянка Лукашэнкі наўрад ці яго памяняе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Убіць клін паміж Лукашэнкам і Пуціным. Для Ўкраіны гэта стратэгічна важна», — палітоляг Андрэй Казакевіч
  • Хутчэй за ўсё, Украіна сапраўды лабіюе ў Брусэлі, каб ЭЗ ня надта ціснуў санкцыямі на Беларусь.
  • І я ня думаю, што гэта зьменіцца пасьля цяперашняга дэмаршу Лукашэнкі наконт дывэрсіі ў Мачулішчах.
  • Украіна не зацікаўленая ў стварэньні дадатковай напружанасьці на поўначы.
  • Санкцыі — гэта тое нямногае, што мае значэньне.
  • Для Лукашэнкі словы — гэта нішто. Для яго маюць значэньне грошы і ўлада.