Прэзыдэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі падтрымала пратэстоўцаў у Тбілісі, якія выступілі супраць закону аб «замежных агентах».
«Ніхто ня мае права адняць вашу будучыню...», — сказала яна ў звароце да пратэстоўцаў.
Зурабішвілі заявіла, што накладзе вэта на закон.
Тым часам, як паведамляе МУС Грузіі, падчас сёньняшніх пратэстаў у Тбілісі пацярпелі некалькі супрацоўнікаў паліцыі. Таксама пашкоджана тэхніка і абсталяваньне сілавікоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Тбілісі паліцыя газам і вадамётамі разганяе пратэстоўцаў супраць закона аб «замежных агентах»: парлямэнт прыняў яго ў першым чытаньні