Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў транзыце ўлады і кіраўнік «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня» Павал Латушка апублікаваў зварот у сувязі з вынесеным прысудам яму і іншым фігурантам «справы Каардынацыйнай рады»:
«Рэжым Лукашэнкі завочна прыгаварыў мяне да 18 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Сьвятлану Ціханоўскую — да 15 гадоў. Я пачуў шмат слоў падтрымкі, даў дзясяткі камэнтароў беларускім і замежным СМІ, і гэта вельмі важна — ведаць, што ні беларусам, ні цывілізаванаму сьвету па-ранейшаму ня ўсё адно на чарговае беззаконьне рэжыму Лукашэнкі, -— заявіў Латушка. — Так, гэта віртуальныя тэрміны. Гэта не сапраўдны суд.
Але гэты несапраўдны суд па-сапраўднаму трымае ў турме нобэлеўскага ляўрэата Алеся Бяляцкага, Мікалая Статкевіча, Паўла Севярынца, Сяргея Ціханоўскага, Віктара Бабарыку, Марыю Калесьнікаву, Максіма Знака, Ігара і Дашу Лосікаў, Сьцяпана Латыпава, Валерыю Касьцюгову, Анджэя Пачобута, Аксану Зарэцкую, Насту Лойку, Натальлю Дуліну, Ягора Лебядка, Мікалая Брэдзелева, Кацярыну Андрэеву... і яшчэ тысячы, тысячы беларусаў і беларусак, незаконна асуджаных з палітычных матываў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўрапейскія палітыкі асудзілі прысуд Ціханоўскай і іншым фігурантам «справы Каардынацыйнай рады»...Я зьвяртаюся сёньня да ўрадаў, чыноўнікаў і палітыкаў краін Эўразьвязу, ЗША, Канады, Вялікай Брытаніі і іншых краін цывілізаванага сьвету з канкрэтнай просьбай. Падтрымайце тысячы беларускіх палітвязьняў канкрэтнымі і рашучымі дзеяньнямі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прысуд Ціханоўскай: жорсткі, але завочны. Лукашэнка пралічыўся двойчыДа чаго Латушка заклікаў Захад
- увесьці максымальна жорсткія санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі і гарманізаваць санкцыі ў дачыненьні да рэжыму Лукашэнкі і Расеі;
- цалкам закрыць для рэжыму Лукашэнкі грузавыя зносіны з ЭЗ;
- завесьці крымінальныя справы супраць памагатых рэжыму Лукашэнкі ў рамках унівэрсальнай юрысдыкцыі і прызнаць КДБ і ГУБАЗіК тэрарыстычнымі арганізацыямі;
- пачаць працу над стварэньнем спэцыяльнага трыбуналу над рэжымам Лукашэнкі за сыстэматычныя, масавыя парушэньні правоў чалавека і злачынствы супраць чалавечнасьці ў дачыненьні да беларусаў.