Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскія палітыкі асудзілі прысуд Ціханоўскай і іншым фігурантам «справы Каардынацыйнай рады»


Павал Латушка і Сьвятлана Ціханоўская
Павал Латушка і Сьвятлана Ціханоўская

Вынесеныя сёньня ў Менску завочныя выракі Сьвятлане Ціханоўскай і іншым фігурантам «справы Каардынацыйнай рады» выклікалі асуджэньне эўрапейскіх палітыкаў.

«Пародыяй на правасудзьдзе» назваў працэс кіраўнік МЗС Латвіі Эдгарс Рынкевічс. «Асуджаю чарговае злоўжываньне правасудзьдзем з боку нелегітымнага рэжыму Лукашэнкі», — напісаў ён.

Генэральная сакратарка Рады Эўропы Марыя Пэйчынавіч-Бурыч заявіла, што яе Рада падтрымлівае Ціханоўскую «ў нястомнай барацьбе за свабоду, справядлівасьць і дэмакратыю».

У адказ Ціханоўская падзякавала Пэйчынавіч-Бурыч: «Дзякуй усёй Эўропе за тое, што адкрылі свае сэрцы беларусам!»

Віцэ-прэзыдэнт Эўрапейскага парлямэнту Нікаля Бээр лічыць фарсам суд над Ціханоўскай. «Рэжым у Беларусі топча вяршэнства закону і карае Ціханоўскую за яе барацьбу за дэмакратыю ў Беларусі. ЭЗ цьвёрда стаіць на баку гэтай сьмелай жанчыны і дэмакратычнай апазыцыі ў Беларусі», — падкрэсьліла Бээр.

Кіраўнік МЗС Літвы Габрыелюс Ландсбергіс зазначыў, што Сьвятлана Ціханоўская — легітымны лідэр беларускага народу, а «рашэньні незаконных лукашэнкаўскіх судоў ня могуць зьмяніць і ня зьменяць гэтую рэальнасьць». «Беларусь аднойчы зноў стане свабоднай», — упэўнены кіраўнік літоўскай дыпляматыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG