Як стала вядома Свабодзе, беларускіх гідаў пачалі пазбаўляць бэджаў, што пацьвярджаюць іх атэстацыю і дазвол на правядзеньне экскурсій.
2 сакавіка ў прафэсійных гідаў была чарговая атэстацыя, на якую яны прыйшлі зацьвярджаць новыя тэмы для экскурсій. У выніку некаторым зь іх у атэстацыйнай камісіі проста сказалі: «Вы пазбаўлены бэджа».
Яшчэ некаторым даслалі лісты на электронную пошту і папяровыя паведамленьні. Сярод пазбаўленных бэджаў тыя, хто меў адміністрацыйныя арышты. Як паведамілі Свабодзе абазнаныя ў справе крыніцы, пасьведчаньні экскурсаводам адмянялі паводле «Палажэньня аб атэстацыі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мастацтвазнаўца і экскурсавод Мікіта Моніч зьехаў з БеларусіСярод мажлівых прычын пазбаўленьня бэджа ў ім значацца судзімасьць паводле пэўных артыкулаў Крымінальнага кодэксу, а таксама адміністрацыйная правапарушэньні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: З Нацыянальнага мастацкага музэю звольнілі 18 чалавек пасьля публікацыі ў праўладным тэлеграм-каналеАсуджаныя паводле «народнага артыкулу» гіды ня змогуць працаваць
У Беларусі асоб з судзімасьцю паводле «пратэставых» і «палітычных» артыкулаў з гэтага году не дапусьцяць да атэстацыі, якая пацьвярджае кваліфікацыю экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў.
Пастанову ўраду № 839 ад 7 сьнежня 2022 году, у якой вызначаныя гэтыя зьмены, апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Пастанова набыла моц 1 студзеня 2023 году. З гэтага часу да атэстацыі, якая дазваляе працаваць экскурсаводам ці гідам-перакладчыкам, не дапускаюцца людзі з судзімасьцю паводле артыкулаў Крымінальнага кодэксу:
- 123 (Прапаганда вайны);
- 130 (Распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасьці);
- 293 (Масавыя беспарадкі);
- 341-1 (Прапаганда або публічнае дэманстраваньне, выраб, распаўсюджваньне нацысцкай сымболікі або атрыбутыкі);
- 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх);
- 357 (Змова ці іншыя дзеяньні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады);
- 361 (Заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь);
- 367 (Паклёп у дачыненьні да прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь);
- 368 (Зьнявага прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь);
- 369 (Зьнявага прадстаўніка ўлады);
- 369-1 (Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь);
- 369-3 (Публічныя заклікі да арганізацыі або правядзеньня незаконных сходаў, мітынгу, вулічнага шэсьця, дэманстрацыі або пікетаваньня або ўцягваньня асоб у ўдзел у такіх масавых мерапрыемствах);
- 370 (Зьдзек зь дзяржаўных сымбаляў).
Раней паводле артыкулу 342 КК за ўдзел у пратэстах у Менску судзілі экскурсавода і краязнаўцу Ігара Хмару. У выніку яго пакаралі «хатняй хіміяй» на 2,5 года.
Суд Цэнтральнага раёна Менска 20 сьнежня 2022 году асудзіў экскурсаводку Аксану Манкевіч на тры гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»).
Яшчэ аднаго гіда Валерыю Чарнаморцаву, дасьледчыцу лёсу беларускіх вязьняў ГУЛАГу, асудзілі на 2,5 года «хатняй хіміі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Менскага экскурсавода Ігара Хмару асудзілі на «хатнюю хімію»Акрамя таго, ёсьць цэлы пералік артыкулаў КаАП, за вырак паводле якіх таксама не дапусьцяць да работы экскурсаводам або гідам-перакладчыкам:
- 19.08 (Распаўсюджваньне твораў, якія прапагандуюць культ гвалту і жорсткасьці);
- 19.10 (Прапаганда або публічнае дэманстраваньне, выраб, распаўсюджваньне нацысцкай сымболікі або атрыбутыкі);
- 19.11 (Распаўсюджваньне, выраб, захоўваньне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая зьмяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасьці або якая прапагандуе такую дзейнасьць);
- 24.22 (Распаўсюджваньне сродкамі масавай інфармацыі загадзя лжывых зьвестак, якія ганьбяць гонар і годнасьць прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь);
- 24.23 (Парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў).
Ва ўсіх гэтых выпадках ужо выдадзеныя раней пасьведчаньні аб атэстацыі будуць анулявацца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 18 кастрычніка: у Горадні затрымалі адвакатку; новыя факты перасьледу экскурсаводаўПастанова № 582 «Аб экскурсійным абслугоўваньні» аб правядзеньні атэстацыі для экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў была прынятая ў верасьні 2022-га. Згодна зь ёй, для арганізацыі і правядзеньня атэстацыі, прыпыненьня тэрміну дзеяньня пасьведчаньня або ануляваньня пасьведчаньня па кожным выпадку будзе стварацца атэстацыйная камісія.
Каб прайсьці атэстацыю, трэба пастаянна пражываць у Беларусі, мець поўную вышэйшую, сярэднюю спэцыяльную адукацыю або няпоўную вышэйшую (ня менш за тры курсы бакаляўрыяту). Атэстацыя праходзіць у форме іспыту і складацца зь дзьвюх частак: кампутарнага тэставаньня і вуснай гутаркі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуская рада культуры: у музэі Багдановіча звальняюць экскурсаводаў