Аляксандра Матвійчук сказала Свабодзе наступнае:
— Сёньня маіх беларускіх калегаў і сяброў — Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча, Уладзімера Лабковіча — асудзілі на вялікія турэмныя тэрміны. Так рэжым Лукашэнкі пакараў іх за праваабарончую дзейнасьць. Цэнтар «Вясна» гадамі абараняў людзей ад перасьледу, адстойваў правы і свабоды ў Беларусі. Я хачу сказаць дзьве рэчы. Рэжым Лукашэнкі падзе, а беларускія праваабаронцы і ўсе незаконна пазбаўленыя волі апынуцца на свабодзе. І другое — нам патрэбная рэакцыя міжнароднай супольнасьці. Калі так абыходзяцца з нобэлеўскім ляўрэатам, можна лёгка сабе ўявіць, што робіць беларускі рэжым зь іншымі людзьмі, якія ня маюць міжнароднай вядомасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Алексіевіч пра вырак Бяляцкаму і вясноўцам: «Такія рэчы расчышчаюць шлях да грамадзянскай вайны» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да 10 гадоў зьняволеньня. Суд пакараў нобэлеўскага ляўрэата Бяляцкага і вясноўцаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Такая ж штодзённая ганьба, як падтрымка Лукашэнкам пуцінскай вайны». Міжнародная рэакцыя на прысуд праваабаронцам «Вясны» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта адзін з многіх варыянтаў фашызму». Рэакцыі на вырак лідэрам «Вясны»Судзьдзя Марына Запасьнік прысудзіла:
- Алесю Бяляцкаму, ляўрэату Нобэлеўскай прэміі міру і заснавальніку арганізацыі, — 10 гадоў калёніі;
- Валянціну Стэфановічу, намесьніку Бяляцкага і віцэ-прэзыдэнту Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека, — 9 гадоў зьняволеньня;
- Уладзімеру Лабковічу, каардынатару кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» і юрысту, — 7 гадоў зьняволеньня;
- Дзьмітрыю Салаўёву, якога судзяць завочна, — 8 гадоў зьняволеньня.
Іх прызналі вінаватымі ў «кантрабандзе грошай арганізаванай групай» у 2016–2021 гадах (ч. 4 арт. 228 КК) і «фінансаваньні пратэстаў» у 2020-м (ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэксу).